wd wp Пошук:

Оскар Уайльд

О́скар Фі́нгал О’Фла́эрці Уілс Уайльд (англ.: Oscar Fingal O’Flahertie Wills Wilde; 16 кастрычніка 1854 — 30 лістапада 1900)  — ірландскі[9] пісьменнік, паэт і крытык, адзін з самых вядомых драматургаў позняга Віктарыянскага перыяду; прадстаўнік дэкадэнцтва.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся Оскар Уайлд у сталіцы Ірландыі — Дубліне. Бацькам яго быў афтальмолаг і аталарынголаг сэр Уільям Роберт Уайльд, які займаўся таксама археалогіяй і ірландскім фальклорам. Маці — Джэйн Франчэска Уайлд (у дзявоцтве Элджы), вядомая ірландская свецкая дама.

У 1864—71 гадах навучаўся ў Каралеўскай школе Портэра (горад Эніскілен каля Дубліна). У 1874 выйграў стыпендыю на навучанне ў Оксфардскім каледжы Магдаліны на класічным аддзяленні. Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт у 1879 годзе.

Па заканчэнні ўніверсітэта Оскар Уайльд перасяліўся ў Лондан. Хутка ўцягнуўся ў свецкае жыццё. Лонданскі дэндзі быў пазней асуджаны за «непрыстойныя паводзіны» (гомасексуальнасць) і пасля двух гадоў турмы і выпраўленчых работ з’ехаў у Францыю, дзе жыў у галечы пад змененым імем і прозвішчам.

Творчасць

Дэбютаваў у 1876. У зборніку «Вершы» (1881) блізкі да французскіх імпрэсіяністаў, імкнуўся да сінтэзу паэзіі, музыкі і жывапісу. Аднавіў жанр літаратурна-філасофскай казкі (зборнікі «Шчаслівы прынц», 1888; «Гранатавы домік», 1891), паставіўшы ў цэнтр праблемы стасункаў мастацтва і рэчаіснасці, ролі фантазіі, пакут і міласэрнасці. Аўтар паэмы «Равена» (1878), трагедый «Герцагіня Падуанская» (1883), «Саламея» (1893; на яе аснове напісана аднайменная опера Р. Штрауса, 1905). У камедыях «Веер лэдзі Уіндэрмір» (паст. 1892), «Ідэальны муж», «Як важна быць сур’ёзным» (абедзве паст,, 1895) праявіў сябе як майстар парадокса, знаўца псіхалогіі і свецкага жыцця. У кнізе эсэ «Задумы» (1891) выклаў канцэпцыю эстэтызму, дэкларуючы прымат мастацтва над рэчаіснасцю і непадуладнасць яго законам абмежаванай маралі. Мастацкай ілюстрацыяй тэорыі О. Уайльда і вяршыняй яго творчасці стаў сацыяльна-філасофскі раман «Партрэт Дарыяна Грэя» (1891), у якім сцвярджаў абсалютную перавагу мастацтва над жыццём і адначасова абвяргаў ідэю незалежнасці прыгажосці ад маралі. Стылістыка рамана адзначана спалучэннем рыс рэалізму, імпрэсіянізму, неарамантызму. Позняя творчасць Оскара Уайльда нясе адбітак перажытай ім асабістай трагедыі — турэмнага зняволення («Балада Рэдынгскай турмы», 1898, і інш.).

На беларускую мову паасобныя творы О. Уайльда пераклаў М. Дуброўскі.

Беларускія пераклады

  • Балада Рэдынгскай турмы / Пер. М. Дуброўскага. Мн., 1926.

Літаратура

  • Сініла Г. Уайльд // БелЭн у 18 т. Т. 16. Мн,, 2003.
  • Эллман Р. Оскар Уайльд пер англ.

Зноскі

  1. 1 2 Oscar Fingal O’Flahertie Wills Wilde — 2000.
  2. Oscar Wilde // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118632779 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Le Temps — 1900. — P. 3. — 29592 экз.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118632779 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  7. LIBRIS — 2014. Праверана 24 жніўня 2018.
  8. 1 2 Kindred Britain
  9. “Oscar Wilde”. Encyclopædia Britannica. Encyclopædia Britannica Online. Encyclopædia Britannica Inc., 2016. Web. 13 Nov. 2016. (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Ірландыі Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя·Паэты Ірландыі Катэгорыя·Паэты Вялікабрытаніі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be