Ота Гельстэд
Ота Гельстэд (дацк.: Otto Gelsted; сапр.: Эйнар Епесен, Jeppesen, 4 лістапада 1888, Мідэльфарт — 22 снежня 1968, Капенгаген) — дацкі паэт. Член Камуністычнай партыі Даніі (з 1929).
У юнацтве захапляўся філасофіяй і эстэтыкай левага экспрэсіянізму (трактат «Экспрэсіянізм», 1919). У 1920 выйшаў зборнік вершаў «Вечныя рэчы». У 1931 апублікаваў цыкл антынацысцкіх вершаў «Да святла». «Эмігранцкія вершы» (1945), напісаныя ў Швецыі падчас эміграцыі, поўныя нянавісці да гітлераўскіх акупантаў і захаплення барацьбітамі Супраціву. У зборніках «Гады свабоды» (1947), «Устань і запалі святло» (1948), «Песні дзён халоднай вайны» (1952), «Смерць у ваннай» (1955) і іншых Гельстэд перасцерагае супраць адраджэння нацызму. Аўтар зборніка артыкулаў «Добры дзень, жыццё» (1958), зборніка вершаў «Ніколі яшчэ дзень не быў так светлы» (1959). Зборнік «Вершы сонечнага берага» (1961) прысвечаны Грэцыі. Пераклаў на дацкую мову «Іліяду» і «Адысею».
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 7 http://gravsted.dk/person.php?navn=ottogelsted Праверана 6 ліпеня 2017.
- 1 2 Catalog of the German National Library Праверана 30 мая 2020.
- 1 2 Einar Otto Gelsted // Proleksis enciklopedija — 2009.
Літаратура
- Lene Nordin, Otto Gelsteds standpunkt : sammenhængen mellem filosofi og digtning i Otto Gelsteds forfatterskab indtil 1940, Museum Tusculanum, 1983. (Studier fra sprog- og oldtidsforskning / udgivet af Det Filologisk-Historiske Samfund, nr. 303). ISBN 87-88073-35-1.