wd wp Пошук:

Ояр Ваціетыс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ваціетыс. О́яр О́тавіч Ва́ціетыс[5] (лат.: Ojārs Vācietis; 13 лістапада 1933, хутар Думп’і, Валкаўскі раён, Латвія — 28 лістапада 1983, Рыга) — латышскі паэт. Заслужаны дзеяч культуры Латвіі (1972). Народны паэт Латвіі (1977). Вучыўся ў Латышскім універсітэце. Дзяржаўная прэмія СССР (1982).

Творчасць

Друкаваўся з 1950 года. Чалавек як стваральнік усіх каштоўнасцей, як частка прыроды і гегемон жыцця, яго адносіны да Сусвету, гісторыі, народа і часу — асноўнае ў кнігах паэзіі Ваціетыса «Вецер далёкіх вандраванняў» (1956), «Дыханне» (1966, Дзяржаўная прэмія Латвіі 1967), «Час зязюль» (1968), «Гама» (1976), «Антрацыт» (1978), «Правапіс маланкі» (1980). Аўтар аповесці «Вачыма тых дзён» (1958).

Асобныя вершы Ваціетыса у перакладзе Рыгора Барадуліна выйшлі на беларускай мове ў зборніку «Латышская савецкая паэзія».

Зноскі

  1. Вациетис Ояр Оттович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Ojārs Vācietis // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Ojārs Vācietis // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Напісанне ў адпаведнасці з латышска-беларускай практычнай транскрыпцыяй

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі-сацрэалісты Катэгорыя·Перакладчыкі на латышскую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be