Павел Аляксандравіч Анціпаў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Анціпаў. Павел Аляксандравіч Анціпаў (нар. 25 студзеня 1981, Мінск) — празаік. Піша на рускай мове.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і мастака Аляксандра Анціпава. Скончыў БДЭУ (2003). Вучыўся ў Беларускім калегіуме (з 2006), Вышэйшых літаратурных курсах Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага (Масква, з 2007). Працаваў аранжыроўшчыкам, галоўным бухгалтарам, упакоўшчыкам, кур’ерам, журналістам. Жыве ў Мінску.
Сябра беларускага ПЭН-цэнтра (з 2012). Быў першым намеснікам старшыні арганізацыі (2013—2019)[2], старшыней кантрольнай камісіі[3]. Удзельнік аргкамітэта прэміі імя Ежы Гедройца (2012—2016)[4][5].
Выключаны з Беларускага ПЭН-цэнтра «за страту даверу і немагчымасць далейшай супрацы» пасля публікацыі кнігі «Краткая история премии Г. Токсичный роман», дзе апісаў закуліссе беларускіх літаратурных прэмій[6].
Творчасць
Дэбютаваў апавяданнем «Рассказы о Минске и его метрополитене» («Дзеяслоў», 2005). Аўтар зборнікаў прозы «Памятка на адпачынку» (2002), «Апавяданні пра людзей» (Рассказы о людях, 2005), «Дипломная работа» (2011). Таксама публікаваўся ў зборніках «Групавы партрэт з бабай Броняй», «Новые писатели», «Сьвятая праўда ды іншыя казкі» (2009). Апавяданні друкаваліся ў часопісах «Дзеяслоў», «День и ночь», «Дружба народов», «Илья», «Монолог», «Паміж», «Студия», «Студдумка».
Прызнанне
Удзельнік Форума маладых пісьменнікаў у Ліпках (2008, 2010). Фіналіст беларускіх і расійскіх конкурсаў, у т.л. імя Уладзіміра Караткевіча (2005), «Илья-Премия 2006» (Москва), Карласа Шэрмана (2009), «Четвероногая ворона» імя Данііла Хармса (2007, 2008) і інш., дзе проза П. Анціпава адзначаная прэміямі. У 2011 увайшоў у лонг-ліст прэміі «Дэбют» з цыклам апавяданняў.
Сям’я
Мае двух братоў, адзін з якіх, Мікалай (Нік) Анціпаў, з’яўляецца графічным дызайнерам і заснавальнікам ЛГБТ-сайта Makeout.by.
Бібліяграфія
Кнігі прозы
- Дипломная работа. — Мн.: Логвинов, 2011.
- Краткая история премии Г. Токсичный роман, 2016.
Публікацыі ў зборніках
- Рассказы о Минске и его метрополитене // Групавы партрэт з Бабай Броняй. Минск: Логвинов, 2007.
- Метрополис: рассказы // Илья. М., 2007.
- Виталик: рассказ // Новые писатели. М.: Вагриус, 2009.
- [Подборка рассказов] // Сьвятая праўда. Минск: Логвинов, 2009.
Публікацыі ў перыёдыцы
- Рассказы о Минске и его метрополитене [рассказы] // Дзеяслоў. 2005. № 18.
- Ицхак: рассказ // День и ночь. 2007. № 1/2.
- Жизнь незаметных людей [подборка рассказов] // Монолог. 2008.
- Короткие рассказы [подборка рассказов] // Studio. 2008. № 12.
- Живёт такой Лёха: рассказ // Дружба народов. 2010. № 4.
- Дача: рассказ // Дружба народов. 2011. № 9.
- Куды спяшацца… Тры апавяданні // Дзеяслоў № 47. 2010/08
- Аднолькава шчаслівыя. Тры апавяданні // Дзеяслоў № 62. 2013/04
Пераклады
- Переводы из Владимира Орлова и Виктора Жыбуля [Подборка стихотворений] / Пер. с белорусского // Новая Юность. 2009. № 6 (93).
- Возвращение Веры: повесть Владимира Некляева / Пер. с белорусского // Дружба народов. 2011. № 3.
- Концерт для миланских котов: эссе Владимира Орлова / Пер. с белорусского // Дружба народов. 2011. № 8.
- Прыгоды Пыці і Дусі: апавяданне / Пер. на беларускую // Новы час. 2008. № 22 (106).
- Мае дзіцячыя сады; Вучаць у школе [падборка апавяданняў] / Пер. на беларускую // Паміж. 2009. № 8.
- Цудаў не бывае: апавяданне / Пер. на беларускую // Радыё «Свабода». 2009.
- [Падборка апавяданняў] / Пер. на беларускую // Паміж. 2010. № 9.
- Куды спяшацца… [Падборка апавяданняў] / Пер. на беларускую // Дзеяслоў. 2010. № 47.
- [Падборка апавяданняў] / Пер. на беларускую // Літаратура і мастацтва. 2010. № 15 (4559).
Рэцэнзіі
- Горлова Н. Партизан в вишневом саду : Рец. на сб. «Новые писатели» // Литературная газета. 2010. 14 апреля.
Зноскі
- ↑ Беларуская Вікіпедыя — 2007.
- ↑ З ПЭН-Цэнтру выключылі былога намесьніка старшыні (бел. (тар.)) // svaboda.org 29 лістапада 2019
- ↑ «Х… вы ей дадите». Адзін з кіраўнікоў ПЭН-Цэнтра апублікаваў мемуары пра кулуары ПЭНаўскіх літпрэмій // nashaniva.by 15 лістапада 2019
- ↑ Премия Гедройца: как это (не) работает Архівавана 15 лістапада 2019. // journalby.com 4 лістапада 2017
- ↑ Адзін з кіраўнікоў ПЭН-Цэнтра вываліў непрыхарошаныя ўспаміны пра Хадановіча, Бахарэвіча і шмат каго яшчэ // nashaniva.by 25 лістапада 2019
- ↑ Павел Анціпаў: Калі мяне выключылі з пісьменніцкай арганізацыі за кнігу — гэта абсурд (бел. (тар.)) // svaboda.org 30 лістапада 2019
Спасылкі
- Павел Антипов: блог у ЖЖ
- Павел Антипов. Премия Гедройца: как это (не) работает Архівавана 15 лістапада 2019. // journalby.com 4 лістапада 2017
- Краткая история премии Г. Токсичный роман // Электроннае выданне, 2019