wd wp Пошук:

Павел Арсенавіч Грабоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грабоўскі. Павел Арсенавіч Грабоўскі (укр.: Павло Арсенович Грабовський; 30 жніўня (11 верасня) 1864, с. Грабоўскае Сумскай вобласці, Украіна — 12 снежня 1902) — украінскі паэт, рэвалюцыянер-дэмакрат.

Біяграфічныя звесткі

У 1874—1882 гг. вучыўся ў Ахтырскім духоўным вучылішчы і Харкаўскай духоўнай семінарыі. Удзельнік харкаўскай групы «Чорнага перадзелу». У 1882 годзе за рэвалюцыйную агітацыю арыштаваны і сасланы на катаргу. Каля 20 гадоў правёў у сібірскіх турмах і ссылцы.

Творчасць

Майстар кароткага верша, насычанага глыбінёй думкі і пачуццяў (зборнікі «Пралеска», 1894; «3 Поўначы», 1896; «Кобза», 1898). У творах адлюстроўваў мінулае і сучаснае Украіны, героіку рэвалюцыйнай барацьбы. Як крытык і публіцыст выступаў супраць дэкадэнцтва, тэорыі «мастацтва дзеля мастацтва», апалітычнасці ў мастацкай творчасці, ліберальнага народніцтва, сцвярджаў прынцыпы рэалізму. Пісаў для дзяцей. Перакладаў з рускай, грузінскай, армянскай, балгарскай, польскай, англійскай, італьянскай, французскай і іншых моў свету (зборнік «3 чужога поля», 1895).

Зноскі

  1. 1 2 parish register
  2. Грабовский Павел Арсеньевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.

Літаратура

  • Грабоўскі Павел Арсенавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Публіцысты Украіны Катэгорыя·Паэты Украіны Катэгорыя·Перакладчыкі Украіны Катэгорыя·Перакладчыкі з англійскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі з армянскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі з балгарскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі з грузінскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі з польскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі з рускай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі з французскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі з італьянскай мовы Катэгорыя·Перакладчыкі на ўкраінскую мову
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be