Павел Когаўт
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Когаўт.
Па́вел Ко́гаўт (чэшск.: Pavel Kohout; 20 ліпеня 1928, Прага) — чэшскі пісьменнік, драматург. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Аўстрыі (1977).
Біяграфія
Працаваў у 1949—1950 гадах культурным аташэ ў Маскве, галоўны рэдактарам гумарыстычнага часопіса «Dikobraz»(чэшск.) бел. («Дзікабраз»). Друкуецца з 1950 года. Удзельнік дысідэнцкага руху 1960—1970-х г. З 1979 года ў Аўстрыі.
Творчасць
Аўтар зборнікаў палітычных і лірычных вершаў «Вершы і песні» (1952), «Час кахання і барацьбы» (1954). Крытычны пафас характэрны для п’есы «Такое каханне» (1957; паст. Гродзенскім абласным драматычным тэатрам і Беларускім тэатрам імя Я. Коласа ў 1958, Магілёўскім абласным драматычным тэатрам у 1962), сатырычнага рамана «Катыня» (1978), аўтабіяграфічных раманаў «З дзённіка контррэвалюцыянера» (1969), «Дзе закапаны сабака» (1987); маральная праблематыка ў п’есах «Добрая песня» (1952), «Жнівень, жнівень, жнівень» (1968). Аўтар п’ес «Марыя ў змаганні з анёламі» (1981), «Ecce Constantia» (паст. 1990), рамана «Канец вялікіх канікулаў» (1990), сатырычных апавяданняў, артыкулаў пра літаратуру і тэатр.
Пераклады
На беларускую мову паасобныя вершы Когаўта пераклаў М. Калачынскі.
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118713655 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- ↑ Pavel Kohout // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ COURAGE Registry
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Павел Когаўт