Павел Мікалаевіч Пражко
Павел Мікалаевіч Пражко (нар. 1975, Мінск) — беларускі драматург і сцэнарыст.
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1975 годзе ў Мінску. Першыя тэксты Паўла Пражко датуюцца пачаткам 2000-х. Першую п’есу ён напісаў у 2004 годзе[2]. П’есы перакладзены на польскую, нямецкую, англійскую, французскую, фінскую мовы. Большасць п’ес Пражко пастаўленыя расійскім рэжысёрам Дзмітрыем Валкастрэлавым(руск.) бел., вучнем Льва Додзіна.
П’есы
- «Серпантын»
- «Трусы»
- «Жыццё атрымалася»
- «Замкнутыя дзверы»
- «Ураджай»
- «Лёгкае дыханне»
- «Поле»
- «Злая дзяўчына»
- «Уладальнік кавярні»
- «Салдат»
- «Я вольны»
- «Наляцеў сум, боль незваная, вось яно каханне, акаяннае»
- «Тры дні ў пекле»
- «Паркі і сады»
- «Карына і Дрон»
- «Мы ўжо тут»
- «Чорная скрынка»
Вядомыя пастаноўкі
- 2009 — «Жыццё атрымалася». Театр.doc(руск.) бел. (рэж. Міхаіл Угараў(руск.) бел.), Масква[3][4];
- 2010 — «Замкнутыя дзверы». «ON.Тэатр» (рэж. Дзмітрый Валкастрэлаў(руск.) бел.), Санкт-Пецярбург;
- 2011 — «Солдат(руск.) бел.». Театр.doc (саўм. з Театр Post(руск.) бел., рэж. Дзмітрый Валкастрэлаў), Масква[5].
- 2011 — «Уладальнік кавярні» Тэатр Post (рэж. Дзмітрый Валкастрэлаў)
- 2012 — «Я вольны» Театр Post (рэж. Дзмітрый Валкастрэлаў)
- 2013 — «Тры дні ў пекле» Тэатр нацый(руск.) бел.Тэатр нацый (рэж. Дзмітрый Валкастрэлаў)
- 2017 — «Вытворчасць трызнення». Тэатр «18+»(руск.) бел. (рэж. Ягор Мацвееў(руск.) бел.), Растоў-на-Доне[6][7].
Прызнанне і ўзнагароды
- Спецпрыз журы II Міжнароднага конкурсу драматургаў «Еўразія—2004» (Екацярынбург) — за п’есу «Серпанцін»[8];
- Лаўрэат Міжнароднага фестывалю тэатральнай творчасці «Панарама—2004» (праект «on-line») — пастаноўка п’есы «Падары мне білет?» (рэжысёр Моніка Дабраўлянска, Мінск);
- II прэмія і спецпрыз ад «Грамадзянскай ініцыятывы» «Пераадоленне» на I Міжнародным конкурсе сучаснай драматургіі «Свабодны тэатр» (2005, Мінск) — за п’есу «Вельветавыя штаны»;
- Гран-пры фестывалю «Свабодны тэатр» (2007)[9];
- Спецыяльная прэмія журы драматычнага тэатра нацыянальнай тэатральнай прэміі «Залатая маска(руск.) бел.» (2010) — спектакль «Жыццё ўдалося», Театр.doc і Цэнтр драматургіі і рэжысуры(руск.) бел., Масква[10].
Зноскі
- ↑ Pavel Prâżko // MAK
- ↑ Ковальская Е.. Павел Пряжко (нявызн.). Афиша (22 кастрычніка 2007). Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2012. Праверана 11 мая 2012.
- ↑ Давыдова М. Из жизни одноклеточных // Известия. — 2009, 12 марта.
- ↑ Зайонц М. Улица корчится безъязыкая // Итоги. — 2009. — № 19 (673), 4 мая.
- ↑ Райкина М. Пришёл солдат помыться // Московский комсомолец. — 2011. — № 25833; 27 декабря. Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2012.
- ↑ Волошинова В. Про бред. Или про нашу жизнь? // werawolw.ru. — 2017. — 12 окт.
- ↑ Собств. корр. «Производство бреда» — премьера в «Театре 18+» // don24.ru. — 2017. — 10 окт.
- ↑ Павел Пряжко (нявызн.). Центр драматургии и режиссуры. Праверана 11 мая 2012.
- ↑ Павел Пряжко (нявызн.). Теории и практики. Праверана 11 мая 2012.
- ↑ Лауреаты 2010 (нявызн.) (недаступная спасылка). АНО «Фестиваль „Золотая Маска“». Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2016. Праверана 11 мая 2012.