Павел Пятровіч Боцу
Па́вел Пятро́віч Бо́цу (14 чэрвеня 1933, сяло Чэмашыр, Бесарабія — 17 лютага 1987, Малдаўская ССР) — малдаўскі савецкі паэт і пісьменнік.
Біяграфія
Павел Боцу нарадзіўся ў сяле Чэмашыр (рум.: Ceamaşir) Бесарабіі (цяпер сяло Прыазэрнэ Кілійскага раёна Адэскай вобласці). У 1956 годзе скончыў Кішынёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Іона Крангэ.
Павел Боцу ўступіў у КПСС у 1961 годзе. З 1965 года — старшыня кіравання Саюза Пісьменнікаў Малдаўскай ССР, з 1967 года — сакратар кіравання Саюза Пісьменнікаў СССР, дэпутат Савета Нацыянальнасцей Вярхоўнага Савета СССР 7 і 11 скліканняў ад Малдаўскай ССР[2].
17 лютага 1987 года застрэліўся на аўтатрасе з паляўнічай стрэльбы.
Творчасць
Аўтар зборнікаў вершаў «Зямля бацькоў» (1959), «Мацерыкі» (1967), «Дом у Буджаку» (1973; Дзяржаўная прэмія Малдавіі 1974), «Клятва» (1981), у якіх — этыка-маральныя праблемы, унутраны свет сучасніка. Выступаў як крытык, публіцыст. Вершы паэта, прысвечаныя Беларусі, у кнізе «Веравызнанне» (1963).
Пераклады
На беларускую мову творы Боцу перакладалі М. Аўрамчык, Г. Бураўкін, Х. Жычка, У. Паўлаў, Ю. Свірка (у кнізе «Табе, Беларусь», 1968; «Далягляды», 1976, і інш.).
Зноскі
- ↑ Боцу Павел Петрович / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Спіс дэпутатаў Вярхоўнага Савета СССР 11 склікання
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.
- Чимпой М., На путях обновления, «Дружба народов», 1967, № 12;
- Нонешвили И., В яростном пламени дней, «Литературная газета», 1968, 7 февр.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Павел Пятровіч Боцу