wd wp Пошук:

Патрык Зюскінд

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зюскінд.

Патрык Зюскінд (ням.: Patrick Süskind; 26 сакавіка 1949, Амбах) — нямецкі пісьменнік і кінасцэнарыст.

Нарадзіўся ў сям’і пісьменніка Вільгельма Эмануэля Зюскінда. Атрымаў музычную адукацыю, вывучаў гісторыю ў Мюнхенскім універсітэце. Пазней вучыўся ў Экс-ан-Правансе (Францыя). Змяніў шмат прафесій — працаваў у патэнтным аддзеле фірмы Siemens, тапёрам у танцавальнай зале, трэнерам па настольным тэнісе.

Поспех прыйшоў пасля выхаду першага твора – аднаактавага маналога «Кантрабас». У 1985 годзе выйшаў раман «Парфумер», які зрабіўся самым знакамітым творам аўтара.

Беларускія пераклады

  • Басэтля. Парфума / Перакл. з нямецкай Васіль Сёмуха. — Мн.: Выдавец Зміцер Колас, 2017.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118885006 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  3. filmportal.de — 2005.
  4. Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
  5. Focus Online — 1996. Праверана 23 красавіка 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Германіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be