wd wp Пошук:

Паўлюк Ананьеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ананьеў. Паўлюк Ананьеў (1905, вёска Андрасковічы, Гарадоцкі раён - 1932, Гагра, Грузія) — беларускі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Віцебскія педагагічныя курсы (1928), пасля два гады настаўнічаў. З 1931 года вучыўся на літаратурным факультэце Беларускага дзяржаўнага вышэйшага педагагічнага інстытута (крытычна-творчая секцыя).

Як пралетарскі паэт Паўлюк Ананьеў пачаў фарміравацца ў Віцебску. Першыя яго вершы апублікаваны ў «Віцебскай сялянскай газеце» ў 1926 г. З 1930 г. выступаў у рэспубліканскім перыядычным друку. У 1932 г. выйшла першая кніга вершаў П. Ананьева «Героіка дзён», якая, як і больш буйныя яго творы (паэма «Ліпнёвая радасць» і «Паэма пра вынаходніцтва»), была непрыхільна сустрэта тагачаснай крытыкай. Творы, не адзначаныя высокай паэтычнай культурай і глыбінёй мастацкай думкі, у цэлым былі вытлумачаны з вульгарна-сацыялагізатарскіх пазіцый. Замест таго, каб паказаць маладому паэту слабасць яго твораў у мастацкіх адносінах, добрасумленна сказаць аб прычынах творчых няўдач, дапамагчы раскрыцца паэтычнаму таленту, якім не быў абдзелены П. Ананьеў, крытыка літаральна закляйміла яго творчасць, як халтурную, палітыка-памылковую і ідэалагічна шкодную. Ваяўнічая крытыканская кампанія вакол твораў П. Ананьева адмоўна адбілася на маральным і фізічным стане без таго хворага паэта. Ён памёр на курорце ў Гаграх[1], пакінуўшы невялікую творчую спадчыну, не пазбаўленую лірызму, у якой, наколькі дазволіў яму талент, выказаў сваё разуменне паслярэвалюцыйнай рэчаіснасці, вясновую радасць пераўтварэння і абнаўлення жыцця.

Творы

  • Ананьеў, П. Героіка дзён : вершы / П. Ананьеў. — Мн., 1932.
  • Ананьеў, П. Рабочы пульс : вершы / П. Ананьеў, А. Ушакоў. — Мн., 1932.
  • Ананьеў, П. Мы ідзём : верш / П. Ананьеў // Віцебская сялянская газета. — 1927. — 31 ліп.
  • Ананьеў, П. Трактар : апавяданне / П. Ананьеў // Заря Запада. — 1928. — 23 марта.

Зноскі

  1. Паулюк Ананьеў. Некралог. Лім, 1932, № 20. - С. 4. https://files.knihi.com/Knihi/Pieryjodyka/nlb.by/Sucasnyja/LIM.zip/1932-20.pdf

Літаратура

  • Ананьеў Паўлюк // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / пад рэд. А. В. Мальдзіса. — Мн., 1992. — Т. 1. — С. 79-80.
  • Ананьеў Паўлюк // Памяць : Гарадоцкі р-н : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова [і інш.]. — Мн., 2004. — С. 281—282.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты Катэгорыя·Паэты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be