Паўсаній (географ)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Паўсаній. Паўса́ній (грэч.: Παυσανίας, лац.: Pausanias) — старажытнагрэчаскі пісьменнік і географ II стагоддзя, аўтар свайго роду антычнага даведніка «Апісанне Элады».
Біяграфія
Паўсаній, мабыць, выхадзец з Лідыі. Такое меркаванне грунтуецца на яго фразе з сачынення «Апісанне Элады», дзе ён заўважае, што міфічныя героі Пелоп і Тантал жылі ў яго краіне (5.13.7), гэта значыць Лідыі. Час яго жыцця, 2-я палова II стагоддзя, вызначаецца па згадванні ім войнаў рымскага імператара Марка Антаніна. Яго адзіная вядомая праца, «Апісанне Элады» (грэч. Περιήγησις τῆς Ἑλλάδος, прыняты лац. пераклад «Graeciae descriptio»), разбіта на 10 глаў па назвах грэчаскіх абласцей: Атыка, Карынф, Лаконія, Месенія, Эліда (1), Эліда (2), Ахая, Аркадыя, Беотыя і Факіда.
Праца ўяўляе сабой даведнік па найбольш выдатных помнікаў Старажытнай Грэцыі з апісаннем і звязанымі легендамі, у якіх змешчана каштоўныя гістарычныя звесткі, нярэдка замяняючы сабой страчаныя першакрыніцы. Паўсаній нічога не прыдумляе ў адрозненне ад многіх антычных аўтараў, але проста апісвае тое, што бачыў на свае вочы і чуў ад мясцовых жыхароў, а калі дадае штосьці ад сябе, тое паказвае на гэта. Да міфалагічных паданняў Паўсаній адносіцца з прастадушным даверам. Мова Паўсанія вельмі далёкая ад узораў класічнай прозы: сказы адрывістыя, не зусім ясныя па сэнсе, паўтараюцца адны і тыя ж словы і абароты. Паўсаній таксама пабываў таксама ў Рыме і верагодна ў Палесціне.
Як адзначаюць, ён стаў аднаўляльнікам кірунку, які прыйшоў у заняпад на зыходзе старой эры — жанру перыэгезы (апісання славутасцей якой-небудзь краіны). Ён ставіў мэтай апісанне таго, што не патрапіла ў гісторыю”, а не паўтор звестак, пра якія «ўжо было добра сказана» да яго[1].
У тапаграфічным плане «Апісанне Элады» дагэтуль можа служыць даведнікам. Шліман пры адкрыцці царскіх грабніц у Мікенах кіраваўся ўказаннямі Паўсанія.
Упершыню яго дарожныя нататкі на старажытнагрэчаскай выдадзены ў 1516 годзе ў Венецыі.
Тэксты і пераклады
- У серыі «Loeb classical library» сачыненне выдадзена ў 5 тамах (том V складаюць матэрыялы) пад № 93, 188, 272, 297, 298 у зав. Джоўнса.
- У серыі «Collection Budé» апублікаваны кн. 1, 4-8.
Зноскі
-
↑ [Дысертацыя на тэму «Грэка-македонскія адносіны ў канцы III ст. да н.э.» аўтарэферат па спецыяльнасці ВАК 07.00.03 — Усеагульная гісторыя (адпаведнага перыяду) disserCat — …](http://www.dissercat.com/content/greko-makedonskie-otnosheniya-v-kontse-iii-v-do-ne)
Спасылкі
- Павсаний. Описание Эллады.: в переводе С. П. Кондратьева по изданию: «Павсаний. Описание Эллады.» В 2-х т. М.-Л., 1939—1940.
- Павзаний, путешественник и писатель // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Тэкст і англійскі пераклад
- Бібліяграфія