Пенка Асенава Кынева
Пенка Асенава Кы́нева (балг.: Пенка Асенова Кънева; нар. 15 верасня 1942, с. Дзімча(руск.) бел., Велікатырнаўская воблаць, Балгарыя) — балгарская перакладчыца. Скончыла ў 1965 годзе Кіеўскі ўніверсітэт.
Пераклады
На балгарскую мову пераклала творы І. Мележа «Подых навальніцы» (1974), В. Быкава «Яго батальён» (1977) і «Пайсці і не вярнуцца» (1980), К. Чорнага «Млечны шлях», У. Караткевіча «Лісце каштанаў» (абодва 1978), «Чорны замак Альшанскі» (1983), апавяданне «Залаты бог» для яго аднатомніка «Паром на бурнай рацэ» (1982), І. Навуменкі «Развітанне ў Кавальцах», Б. Сачанкі «Аксана» (абодва 1978), В. Казько «Высакосны год» і «Цвіце на Палессі груша» (1980), апавяданні Я. Брыля і А. Марціновіча для анталогіі «Пад пошум дубоў» (1981), М. Стральцова, Чорнага і інш. кнігі А. Адамовіча, Брыля і У. Калесніка «Я — з вогненнай вёскі…» (1980).
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.