Пенці Хаанпя
Пе́нці Ха́анпя (14 кастрычніка 1905, Піпала — 30 верасня 1955) — фінскі пісьменнік. У 1920-я гады далучыўся да літаратурнай групы «Агняносцы». Аўтар зборнікаў навел «Уздоўж гасцінца» (1925), «Вецер вее над намі» (1927), «Сучаснасць», у цэнтры якіх лёсы простых людзей, што воляй абставін апынуліся ў нялёгкіх жыццёвых сітуацыях. Раман «Гаспадары і цені гаспадароў» (1935), які малюе эканамічны крызіс 30-х гг. у Фінляндыі, зборнік апавяданняў «На пляцы і ў казарме» (1928), «Вучоны-атамшчык» (1950). Выступаў у абарону міру.
Беларускія пераклады
- Пентці Хаанпяя. Боты дзевяці салдат. Мінск, Мастацкая літаратура, 1994. — пер. Я.Лапаткі
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Pentti Haanpää // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Pentti Haanpää // Proleksis enciklopedija — 2009.
- ↑ Хаанпяя Пентти // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.