Петка Славейкаў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Славейкаў. Петка Рачаў Славейкаў (17 лістапада 1828, Тырнава — 1 ліпеня 1895, Сафія) — балгарскі паэт, публіцыст, асветнік, грамадскі дзеяч і фалькларыст; бацька палітыкаў Івана Славейкава і Хрыста Славейкава, публіцыста Рача Славейкава і паэта Пенча Славейкава(руск.) бел..
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і Рача Казанджы. Яго маці, Пенка, памерла пры родах, а ён цудам выжыў.
Петка Славейков адначасова навучаўся ў гарадах Тырнава, Дранава(руск.) бел., Траўна(руск.) бел. і ў Праабражэнскім манастыры(руск.) бел.. Акрамя этага, чытаў кнігі ў бібліятэках манастыра каля Тырнава. Велізарную ролю ў яго адукацыі адыграла засваенне ім «Славяна-балгарскай гісторыі» Паісія Хілендарскага. Падчас навучання ў вучылішчы горада Свіштава(руск.) бел. (на чале якога тады стаяў Эмануіл Васкідовіч) удасканальваў сваё веданне грэчаскай мовы і вывучаў творы сербскай і заходнееўрапейскай літаратуры. З 1843 года быў выкладчыкам у Тырнава. У 1863—1867 быў рэдактарам газеты «Гайда», пазней — газеты «Македонія» (1866—1872) і іншых перыядычных выданняў.
Пасля вызвалення Балгарыі ад турэцкага іга (1878) быў членам Тырнаўскага ўстаноўчага сходу (1879), дэпутатам Народнага сходу (у 1880 старшыня), адным з заснавальнікаў і лідараў Ліберальнай партыі, міністрам ва ўрадзе Петка Каравелава(руск.) бел..
Падрыхтаваў поўны збор балгарскіх прыказак і прымавак (1889—1897), лічыцца адным з пачынальнікаў новай балгарскай літаратуры. Аўтар паэтычных зборнікаў «Стракаты букет», «Спеўнік» і «Басенік» (Бухарэст, 1852), «Песні і вершы» (1879), паэмы «Крыніца Беланогай» (1873). Перакладаў з рускай, грэцкай, турэцкай, сербахарвацкай моў.
У гонар Славейкова названа вёска Петка-Славейкаў(руск.) бел..
Зноскі
- 1 2 Petko Rachev Slaveykov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 http://www.slovo.bg/showbio.php3?ID=277
- 1 2 Petko Ratschew Slawejkow // Brockhaus Enzyklopädie
Літаратура
- Славе́йкаў Петка Рачаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 494. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- Сайт пра Петка Славейкове Архівавана 11 кастрычніка 2006. (балг.)