Петэр Вайс
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Вайс.
Петэр Вайс (18 лютага 1916, Нававес, паблізу Берліна-10 мая 1982, Стакгольм) — нямецкі празаік .
Біяграфія
У 1934 яго сям’я эмігравала з Германіі; з 1939 жыў у Швецыі. Быў мастаком і кінарэжысёрам. Літаратурную дзейнасць пачаў “мікрараманам” “Цень цела фурмана” (1960), напісаным у духу эксперыментаў французскага “новага рамана”. У раманах “Развітанне з бацькамі” (1961), “Кропка уцёкаў” (1962), “Размова трох падарожнікаў” (1963) апісаны нягоды жыцця эмігрантаў. Вайс напісаў антынацысцкую п’есу “Судовае разбіральніцтва” (1965), пабудаваную на сапраўдных матэрыялах працэсу над злачынцамі Асвенціма.
Прэміі
- У 1982 годзе стаў лаўрэатам прэміі Георга Бюхнера.
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118630539 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118630539 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ http://norrabegravningsplatsen.se/kandisarna/
- ↑ Weiss, PETER ULRICH — Svenska gravar. Праверана 25 красавіка 2017.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.