Петэр Гандке
Петэр Гандке (ням.: Peter Handke, 6 снежня 1942, Грыфін, Аўстрыя) — аўстрыйскі пісьменнік і драматург. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2019) «за ўплывовыя працы, якія з моўнай вынаходлівасцю даследавалі перыферыю і спецыфіку чалавечага вопыту» [4].
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1942 годзе. Яго маці — карынційская славенка.
З 1954 года вучыўся ў каталіцкай гімназіі для хлопчыкаў, дзе публікаваўся ў школьнай газеце. У 1961 годзе паступіў ва Грацкі ўніверсітэт Карла і Франца, дзе вывучаў права. У Грацы ён стаў удзельнікам літаратурнай групы «Форум гарадскога парку» (Das Forum Stadtpark) і публікаваўся ў часопісе «Рукапісы» (Manuskripte). З выхадам у свет яго першага рамана ў 1965 годзе ён пакінуў універсітэт і стаў прафесійным пісьменнікам. У 1966 годзе быў апублікаваны яго першы раман «Шэршні» (Die Hornissen). Пачынаючы з 1970-х гадоў Хандке пачаў супрацоўнічаць з рэжысёрам Вімам Вендэрсам.
Падвяргаўся крытыцы за падтрымку рэжыму Слабадана Мілошавіча. У 2006 годзе Гандке выступіў на пахаванні былога лідара Сербіі, пасля чаго была адменена інсцэніроўка п’есы пісьменніка «Гульня ў пытанні ці падарожжа ў звонкія зямлі» ў парыжскім тэатры Comédie-Française[5].
Беларускія пераклады
- Шэршні / Пэтэр Гандке, пер. з нямецкай Яўген Бяласін // ARCHE «Пачатак». № 4 (5), 1999. — С. 169—255.
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118545574 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 лістапада 2018.
- ↑ Peter Handke // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Раман нобелеўскага лаўрэата Пэтэра Гандке можна прачытаць па-беларуску
- ↑ Нобеля па літаратуры атрымалі Такарчук і Гандке — полька з украінскімі каранямі і аўстрыец са славенскімі