Петэр Дас
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дас. Петэр Дас (нарв.: Petter Dass; 1647, Херой, Нурлан — 1707, Альстахёўг) — нарвежскі паэт . Адзін з першых нарвежскіх паэтаў новага часу.
Біяграфія
Сын шатландскага гандляра Пітэра Дундаса, які пасяліўся ў Нарвегіі. Маці Марэн Фальч. Бацька памёр у 1653 годзе, калі Дасу было 6 гадоў, выхоўваўся Дас сваякамі (сястрой маці). Наведваў школу ў Бергене, затым вывучаў тэалогію ў Капенгагене, у 1677 годзе стаў святаром. Пасля некалькіх гадоў, праведзеных у Капенгагене, вярнуўся на радзіму, працаваў хатнім настаўнікам у Вефсне. У 1689 стаў парафіяльным пастарам у Альстахёўгу.
Творчасць
Пры жыцці Даса быў апублікаваны адзіны твор — паэма «Den nordske dale-viise» (1683, «Нарвежская песня даліны»), астатнія творы апублікаваны пасмяротна. У паэме «Голас Нурлана» («Nordlands trompet», 1678—1700, выдадзена у 1739) дадзена рэалістычнае апісанне паўночнай Нарвегіі, побыту, абрадаў і заняткаў народа. Аўтар зборніка рэлігійных песень «Bibelski viise-bog» (1711). Творы Даса напісаны простай, жыццёвай мовай, блізкія да фальклору.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Swartz A. Petter Dass // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://nbl.snl.no/Petter_Dass
- ↑ Petter Dass // Store norske leksikon — 1978.
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
Літаратура
- «Dass, Petter». Encyclopædia Britannica from Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Петэр Дас