Петэр Крыстэн Асб’ёрнсен
Петэр Крыстэн Асб’ёрнсен (нарв.: Peter Christen Asbjørnsen, 15 студзеня 1812 — 6 студзеня 1885) — нарвежскі пісьменнік, навуковец і збіральнік народных казак.
Біяграфія
Асб’ёрнсен нарадзіўся ў 1812 годзе ў Хрысціяніі (цяпер Осла) у сям’і рамесніка. Калі ён яшчэ быў студэнтам, сустрэўся з Ёргенам Му, разам з якім, падарожнічаючы па Нарвегіі, стаў збіраць народныя паданні. Вынікам іх працы стаў апублікаваны ў 1841 годзе зборнік «Нарвежскія народныя казкі» (нарв.: Norske Folkeeventyr). Праз некалькі гадоў Асб’ёрнсен самастойна выпусціў другі зборнік — «Нарвежскія чароўныя казкі і народныя паданні» (нарв.: Norske huldreeventyr og folkesagn, 1845—1847)[3]. Сабраныя казкі ён імкнуўся перадаваць як мага бліжэй да арыгінала, не дадаючы нічога лішняга, тым самым захоўваючы іх прыгажосць і самабытнасць. Аўтар такіх казак як Каралеўскія зайцы, Крумкачы Ут-Роста, Аповяды Берты Тупенхаўк. З 1856 па 1876 гады ён працаваў лесаводам; таксама апублікаваў мноства навуковых прац. Сканаў ён у 1885 годзе ў Хрысціяніі.
Цікавыя факты
Зноскі
- 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11536904X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- 1 2 Peter Asbjörnsen // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Асбьёрнсен П.К. На восток от солнца, на запад от луны(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 чэрвеня 2012. Праверана 1 лістапада 2015.
- ↑ Буйлов, М. Музыка с купюрами // Коммерсантъ Деньги. — М. — В. 39. — № от 3 откября 2001 года. — С. 37—40.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Петэр Крыстэн Асб’ёрнсен
- Asbjørnsenselskapet («Таварыства прыхільнікаў Асб’ёрнсена»)(нарв.) (Праверана 27 сакавіка 2012)