Пеё Явараў
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Явараў. Пеё Явараў (балг.: Елин Пелин, сапраўднае імя Пеё Тоцеў Крачолаў (балг.: Пейо Тотев Крачолов); 1 студзеня 1878, Чырпан, Усходняя Румелія, Асманская імперыя — 29 кастрычніка 1914, Сафія, Царства Балгарыя) — балгарскі паэт. Вучыўся ў 1891—1893 гадах ў гімназіі ў г. Плоўдзіў. Друкаваўся з 1896 года.
Творчасць
У першым зборніку «Вершы» (1901) прадоўжыў традыцыі Х. Боцева і І. Базава. Зборнік «Гайдуцкія песні» (1903) і зборнік нарысаў «Гайдуцкія мары» (1908) пра рэвалюцыйна-вызваленчы рух у Македоніі 1902—1903 гадоў. Пад уплывам французскай мадэрнісцкай паэзіі стаў пачынальнікам сімвалізму ў балгарскай літаратуры (зборнік вершаў «Бяссонніца». 1907). Аўтар кніг лірыкі «Услед за ценямі воблакаў» (1910), драм «Ля падножжа Віташы» (1911), «Як замаўкае рэха грому» (1912).
Пераклады
На беларускай мову асобныя яго творы пераклалі Н. Гілевіч, А. Разанаў, В. Сахарчук.
Зноскі
- ↑ Peyo Yavorov // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.ranica.eu/?_escaped_fragment_=en,article,1249
- ↑ http://bulgariatravel.org/en/object/115/Kyshta_muzej_Pejo_Yavorov
- ↑ http://bnr.bg/en/post/100287219/yavorov-days-in-january-held-in-chirpan
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11910606X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11910606X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/652261/Peyo-Yavorov
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1), ISBN 985-11-0035-8.
Беларускія пераклады
- Апалавы пярсцёнак: Лірыка. Мн.. 1988;
У кнігах:
- Хай зорыць дзень! Мн.. 1973;
- Сто гадоў, сто паэтаў, сто песень… Мн.. 1978;
- Гілевіч Н. Роднасць. Мн., 1983;
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пеё Явараў