wd wp Пошук:

Плутарх

Плутарх (стар.-грэч.: Πλούταρχος, каля 45 — каля 120) — старажытнагрэчаскі пісьменнік і філосаф рымскай эпохі. Плутарх плённа працаваў у галінах біяграфіі, філасофіі і этыкі.

Сярод твораў Плутарха найбольш вядомы «Параўнальныя жыццяпісы» — біяграфіі выдатных дзеячаў антычнасці. Плутарх аб’яднаў дзеячаў грэчаскай і рымскай гісторыі, кожнага з грэкаў суаднёс з падобным да яго рымлянінам, а ў канцы кожнай пары біяграфій ён параўноўвае іх. У «Параўнальных жыццяпісах» Плутарх вельмі шмат увагі надае маральным якасцям сваіх герояў, пры гэтым ён даволі часта крытыкуе, ці наадварот, ставіць у прыклад паводзіны таго ці іншага дзеяча. Акрамя таго, «Параўнальныя жыццяпісы» — гэта каштоўная гістарычная крыніца, бо Плутарх пры напісанні біяграфій абапіраўся на абагульняючыя працы свайго часу, якія, на жаль, да нас амаль не дайшлі.

Зноскі

  1. Plutarch // World History Encyclopedia — 2009. Праверана 20 студзеня 2021.
  2. Bibliothèque nationale de France Plutarque (0046?-0120?) // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 20 студзеня 2021.
  3. Plutarch // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 20 студзеня 2021.
  4. ПЛУТА́РХ // Great Russian Encyclopedia — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 20 студзеня 2021.
  5. Brozović D., Ladan T. Plutarh // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8 Праверана 20 студзеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be