Поджа Брачаліні
Джанфранчэска Поджа Брачаліні, або Поджа Фларэнційскі (італ.: Gianfrancesco Poggio Bracciolini; 11 лютага 1380 , Тэрануова-Брачаліні, паблізу Арэца — 30 кастрычніка 1459, Фларэнцыя) — італьянскі гуманіст, пісьменнік, збіральнік старажытных рукапісаў. Лічыцца аўтарам раманскага шрыфта.
Біяграфія
Нарадзіўся ў тасканскім мястэчку Тэрануова-Брачаліні ў сям’і аптэкара, вывучаў натарыяльную справу ва ўніверсітэце Фларэнцыі.
Брачаліні пабываў у Францыі, Германіі, Швейцарыі і Англіі, дзе ў бібліятэках манастыроў адшукаў некалькі малавядомых альбо забытых антычных рукапісаў Вегецыя, Марка Манілія, Аміяна Марцэліна, Вітрувія, Пятронія, а таксама «Выхаванне прамоўцы» Квінтыліяна, «Сільвы» Стацыя і інш. У 1417 выявіў поўны рукапіс Лукрэцыя «Аб прыродзе рэчаў», які лічыўся страчаным пасля падзення імперыі. У 1427 сумесна з Козіма Медычы займаўся раскопкамі антычных руін у Остыі.
Творы
Дыялогі
- De avaritia «Аб прагнасці» (1428—1429)
- An seni sit uxor ducenda «Ці мае стары ажаніцца?» (1436)
- De nobilitate «Пра шляхту» (1440)
- De infelicitate principum «Пра няшчасце князёў» (1440)
- De varietate fortunae «Пра зменлівасць лёсу» (1447)
- Contra hypocritas «Супраць крывадушнасці» (1447—1448)
- Historia disceptativa convivalis (1450)
- De miseria humanae conditionis «Пра няшчасце чалавечага быцця» (1455)
- 1 2 Petrucci A., Bigi E. BRACCIOLINI, Poggio // Dizionario Biografico degli Italiani — 1971. — Vol. 13.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118741292 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.