wd wp Пошук:

Пол Кругман

Пол Робін Кругман (анг. Paul Robin Krugman; нар. 28 лютага 1953, Лонг-Айленд, Нью-Ёрк) — амерыканскі эканаміст і публіцыст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2008).

Біяграфія

Пол Кругман нарадзіўся на Лонг-Айлендзе (Нью-Ёрк) у яўрэйскай сям’і Дэйвіда і Аніты Кругман (нашчадкі яўрэяў з Брэст-Літоўска). Зацікавіўся эканомікай і гісторыяй яшчэ ў дзяцінстве пад уплывам навукова-папулярных кніг Айзека Азімава. Вучыўся ў Ельскім універсітэце; доктар філасофіі (1977) Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. Выкладаў там жа, а таксама ў Іеле, Каліфарнійскім універсітэце (кампус ў Берклі), Лонданскай школе эканомікі, Стэнфардзе; ў цяперашні час (з 2000) прафесар Прынстанскага ўніверсітэта.

З 1983 года жанаты на сваім частым суаўтарам, прафесарам Прынстанскага ўніверсітэта Робін Уэлс (сапраўднае імя Робін Леслі Бергман). Яго далёкім сваяком з’яўляецца Дэвід Фрум.

Зноскі

  1. Paul Krugman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Paul Krugman // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://group30.org/members/bio_current/krugman Праверана 22 чэрвеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Публіцысты ЗША
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be