Пол Лорэнс Данбар
Пол Лорэнс Данбар (англ.: Paul Laurence Dunbar, 27 чэрвеня 1872, Дэйтан — 10 лютага 1906, Вашынгтон) — афраамерыканскі пісьменнік. Нарадзіўся ў сям’і былога раба, працаваў ліфцёрам. Пасля выхаду першай кнігі вершаў («Дуб і плюшч», 1893) стаў бібліятэкарам у Вашынгтоне. Аўтар некалькіх зборнікаў апавяданняў, рамана «Забава багоў» (1902) і інш. Першы афраамерыканскі пісьменнік, які атрымаў шырокую вядомасць; найбольш папулярныя былі яго вершы, напісаныя на дыялекце — народнай гаворцы амерыканскага Поўдня: зборнікі «Старэйшыя і малодшыя» (1895), «Лірыка сціплага жыцця» (1896) і інш. Паэзія прасякнута шчырай любоўю да свайго народа. У некалькіх апавяданнях і вершах гучыць пратэст супраць дыскрымінацыі і тэрору афраамерыканцаў.
Зноскі
- 1 2 Paul Laurence Dunbar // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Paul Laurence Dunbar // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
- Alexander, Eleanor C. Lyrics of Sunshine and Shadow: The Tragic Courtship and Marriage of Paul Laurence Dunbar and Alice Ruth Moore. New York: New York University Press, 2001. ISBN 0-8147-0696-7.
- Best, Felton O. Crossing the Color Line: A Biography of Paul Laurence Dunbar, 1872—1906. Kendall/Hunt Pub. Co., 1996. ISBN 0-7872-2234-8.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пол Лорэнс Данбар