Поль Скарон
Поль Скарон (фр.: Paul Scarron; 4 ліпеня 1610, Парыж — 6 кастрычніка 1660, Парыж) — французскі раманіст, драматург і паэт.
Біяграфія
Сёмае дзіця ў сям’і чыноўніка Падліковай палаты, Поль Скарон выбраў кар’еру каталіцкага святара. У 1632 г. атрымаў месца ў прыходзе ў Ле-Мане. Быў набліжаны да біскупа Шарлю дэ Бамануар і вельмі папулярным у правінцыйных салонах. У 1638 г. ён нечакана захварэў на рэўматызм, быў вымушаны праводзіць значную частку часу ў пакоі, нярэдка трываючы боль у суставах. Але хвароба не перашкодзіла яму займацца літаратурнай працай. Не маючы амаль ніякіх сродкаў да існавання, ён павінен быў звяртацца да заступніцтва мецэнатаў, прысвячаючы ім свае творы, дамагаючыся грашовай дапамогі і пенсіі. Улюбёнец Ганны Аўстрыйскай, пасля публікацыі ў 1649 г. памфлетных вершаў у адрас кардынала Мазарыні, ён пазбавіўся каралеўскай пенсіі і быў вымушаны зарабляць на жыццё вершамі-прысвячэннямі. Скарон вярнуўся ў Парыж і ў 1652 г. ажаніўся з 17-гадовай беспасажніцай Франсуазай д’Абінье, унучкай паэта Агрыпа д’Абінье, будучай мадам дэ Ментэнон, гэта палепшыла апошнія 8 гадоў яго жыцця. У сваім доме ў парыжскім квартале Марэ, празваным «прытулкам безграшоўя», ён адкрыў літаратурны салон, дзе часта збіраўся літаратурны свет, да якіх далучаліся многія набліжаныя да каралеўскага двара. Там бывалі паэты Сент-Аман, Трыстан Пустэльнік, Бенсерад, абат Буарабер, жывапісец Міньяр, маршал Францыі Цюрэн, Нінон дэ Ланкло.
Зноскі
- 1 2 Paul Scarron // GeneaStar
- 1 2 Paul Scarron // Roglo — 1997. — 8549233 экз.
- 1 2 Paul Scarron // Babelio — 2007.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118605984 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ LIBRIS — 2013. Праверана 24 жніўня 2018.
Літаратура
- Сініла Г. В. Скарон Поль // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 441. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
- «Scarron et le genre burlesque», Paul Morillot, Paris, H.Lecene et H.Oudin, 1888.
- Paul Morillot, «S. et le genre burlesque» (Пар., 188 8);
- H. Chardon, «La troupe du Roman Comique dévoilée» (Пар., 1876);
- Guizot, «Corneille et son temps» (асобная глава прысвечана Скарону),
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Поль Скарон