wd wp Пошук:

Пээт Валак

Пэ́эт Ва́лак (эст.: Peet Vallak, сапраўднае імя Пе́этэр Пе́даяс (эст.: Peeter Pedajas); 23 чэрвеня 1893, вол. Валцвяціс Пярнускага раёна, Эстонія — 17 сакавіка 1959) — эстонскі пісьменнік. Майстар навелы.

Вучыўся жывапісу ў Тарту і Пецярбургу. Друкаваўся з 1908 года.

Творчасць

Першая кніга — камедыя «Кашмары» (1924). У кнігах навел (усіх 9) «Чорны крыж» (1925), «Бунт мазгоў» (1926), «Самасуд» (1932), «Справы навыварат» (1935) і інш., рамане «Бадзяга» (1927) — паўсядзённая рэчаіснасць, жыццё і характары абяздоленых людзей тагачаснай Эстоніі, напружаны драматызм, спалучэнне элементаў фантастыкі і рэалізму.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Эстоніі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be