Пятро Васючэнка
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Васючэнка. Пятро Васільевіч Васючэнка (15 лютага 1959, Полацк — 25 жніўня 2019, Мінск) — беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі.
Біяграфія
Скончыў факультэт журналістыкі БДУ (1981), аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ (1984). Кандыдат філалагічных навук (1983). У 1984—1997 працаваў малодшым, потым старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ. З 1997 — загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Творчасць
Аўтар літаратуразнаўчых манаграфій «Драматургія і час» (1991), «Драматургічная спадчына Янкі Купалы» (1994), «Пошукі страчанага дзяцінства» (1995), «Сучасная беларуская драматургія» (2000), «Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм» (2004); папулярных нарысаў «Беларуская літаратура і свет: ад эпохі рамантызму да нашых дзён» (2006), «Словы ў часе» (2015), «Словы ў часе і прасторы» (2016) (апошнія тры кнігі разам з Л. Баршчэўскім і М. Тычынам).
Аўтар кніг прозы «Белы мурашнік» (1993), «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі» (1997), «Прыгоды аднаго губашлёпа» (1999), «Адлюстраванне першатвора» (2004), экалагічнай казкі «Каляровая затока» (2008), зборніка п’ес «Маленькі збраяносец» (1999), кнігі паэзіі «Піраміда Ліннея» (2008) і інш. Творы П. Васючэнкі перакладаліся на англійскую, балгарскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкую і чэшскую мовы.
Пастаноўкі на яго творы рабіліся ў сталічным Тэатры юнага гледача, маладзечанскім Тэатры лялек і іншых тэатрах краіны.
Удзельнік навуковых канферэнцый і літаратурных фестываляў за мяжой (Беласток, Брно, Варшава, Кракаў, Люблін, Масква, Прэшаў і інш.).
Прызнанне
- Лаўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» (2003)
- Лаўрэат літаратурнай прэміі «Блакітны свін» (2010)[2] «за стварэнне новай беларускай міфалогіі»
Бібліяграфія
Выбраныя творы
- Васючэнка, П. В. Выбраныя творы; укладанне Н. Здановіч і К. Дуброўскага; камент. Н. Здановіч; прадм. I. Бурдзялёвай. (Беларускі кнігазбор). Мн.: Беларуская навука, 2021. 508 с. ISBN 978-985-08-2750-0.
Навучальныя дапаможнікі
- «Словы ў часе: Літаратура ад рамантызму да сімвалізму і нашаніўскага адраджэння». (З Л. Баршчэўскім і М. Тычынам), 2014. ISBN 978-5-94716-255-4,
- «Словы ў часе і прасторы: Літаратура апошняга стагоддзя». (З Л. Баршчэўскім і М. Тычынам), 2015. ISBN 978-985-6992-77-6.
Манаграфіі
- Васючэнка, П. В. Драматургія і час / П. В. Васючэнка. — Мінск: Навука і тэхніка, 1991. — 144 с.
- Васючэнка, П. В. Драматургічная спадчына Янкі Купалы: вопыт сучаснага прачытання/ П. В. Васючэнка. — Мінск: Навука і тэхніка, 1994. — 173 с.
- Васючэнка, П. В. Пошукі страчанага дзяцінства: беларускія празаікі «сярэдняга пакалення» аб Вялікай Айчыннай вайне / П. В. Васючэнка. — Мінск: Навука і тэхніка, 1995. — 80 с.
- Васючэнка, П. В. Сучасная беларуская драматургія: дапаможнік для настаўнікаў / П. В. Васючэнка. — Мінск: Маст. літ., 2000. — 158 с.
- Васючэнка, П. В. Віктар Казько: жыцце i творчасць / П. В. Васючэнка // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. Т.4. Кн.1: 1966—1985. — Мінск: Маст. літ., 2002. — С. 729—749.
- Сучасная беларуская драматургія: традыцыі i наватарства / уклад. П. В. Васючэнка. — Мінск: Сэр-Вит, 2003. — 640 с.
- Васючэнка, П. В. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм / П. В. Васючэнка; навук. рэд. В. П. Жураўлёў. — 2-е выд., перапрац. і дап. — Мінск: МДЛУ, 2016. — 200 с.
Развагі пра літаратуру
- Васючэнка, П. Адлюстраванне першатвора. Літаратура ў філалагемах і пятрогліфах. Мн.: Логвінаў, 2004. — 144 с.
- Васючэнка, П. Ад тэксту да хранатопа: артыкулы, эсэ, пятрогліфы. (Другі фронт мастацтваў). Мн.: Галіяфы, 2009. — 200 с.
П’есы
- Васючэнка, П. В. Маленькі збраяносец: Зб. п’ес для драм. і лялеч. калектываў / П. В. Васючэнка. — Мн.: БелІПК, 1999. — 132 с.
- Васючэнка, П. В. Паэт i дзяўчына: п’еса / П. В. Васючэнка // Полымя. — 2008. — N11. — С. 115—137.
- Васючэнка, П. В. Пясочны гадзіннік: драма / П. В. Васючэнка // Маладосць. — 2004. — N2. — С. 74-102.
Артыкулы
- Васючэнка, П. В. Вайна i дзяцінства ў творчасці В. Казько / П. В. Васючэнка // Весці НАН Беларусі. Сер. Гуманітарных навук. — 1985. — N1. — С. 95-102.
- Васючэнка, П. В. Захоплены лабірынтам: таямніцы творчасці Вацлава Ластоўскага / П. В. Васючэнка // Роднае слова. — 2008. — N11.- С. 3-6.
- Васючэнка, П. В. Салдаты вярнуліся: ваенная проза Iвана Навуменкі / П. В. Васючэнка // Роднае слова. — 2005. — N1. — С. 6-10.
- Васючэнка, П. В. Калыска мастака / П. В. Васючэнка // Мастацтва. — 2008. — N6. — С. 47-50.
- Васючэнка, П. В. Майстэрства здзіўлення: (да 50-годдзя пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка) / П. В. Васючэнка // Маладосць. — 2006. — N2. — С. 110—114.
- Васючэнка, П. В. Максім Багдановіч i сімвалізм / П. В. Васючэнка // Роднае слова. — 2007. — N5. — С. 3-5.
- Васючэнка, П. В. Мастацкія адкрыцці Вацлава Ластоўскага на фоне сусветнай літаратуры / П. В. Васючэнка // Вестник Полоцкого гос.ун-та. — 2008. — N7. — С. 145—148.
- Васючэнка, П. В. На скрыжаваньнях сусьвету: роздум пра паэтычную кнігу Рыгора Барадуліна «Ксты» / П. В. Васючэнка // Дзеяслоў. — 2006. — N2. — С. 29-34.
- Васючэнка, П. В. Янка Купала i сімвалізм / П. В. Васючэнка // Роднае слова. — 2002. — N8. — С. 14-18.
Зноскі
- ↑ https://news.tut.by/culture/650880.html Праверана 26 жніўня 2019.
- ↑ Блакітны Свін — 5 Пятро Васючэнка — за стварэнне новай беларускай міфалогіі
Літаратура
- Юркевіч С. Пятро Васючэнка і яго п’есы-казкі для дзяцей // Васючэнка П. В. Маленькі збраяносец: Зб. п’ес для драм. і лялеч. калектываў. — Мн.: БелІПК, 1999. — 132 с. С. 3-7.