Пятрусь Граніт
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Граніт. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Івашэвіч. Пятрусь Граніт, сапр. Іван Пятровіч Івашэвіч (24 студзеня 1909, в. Зачэпічы, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць — 14 студзеня 1980) — беларускі паэт [1].
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1927—1939 гг. працаваў брукаром, у 1930 г. уступіў у рады КПЗБ. Прымаў удзел у нелегальным з’ездзе беларускіх пісьменнікаў у Вільні (1933)[1]. За рэвалюцыйную дзейнасць арыштоўваўся ўладамі Польшчы. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР працаваў старшынёй Беліцкага сельсавета (1939—1941). Падчас Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным партызанскай брыгады «Барацьба» на Гродзеншчыне, выступаў у партызанскім друку з вершамі. Пасля вайны скончыў завочна Навагрудскае педагагічнае вучылішча (1950), працаваў настаўнікам, загадчыкам пачатковай школы ў Зачэпічах (1945—1971)[1].
Творчасць
У друку ўпершыню выступіў з вершам у 1933 г. («Беларуская газета»).
Асноўныя тэмы паэтычных твораў да верасня 1939 года — лёс сялянскай беднаты, адхаднікоў. У публіцыстычных вершах крытыкаваў палітыку нацыянальнага прыгнёту ў Польшчы, прызываў працоўных Заходняй Беларусі і ўз’яднанню з БССР[1].
Першая кніжка паэзіі «Над хвалямі Нёмана» была падрыхтавана да друку ў 1939 годзе, але не выйшла ў сувязі з вайной.
У пасляваеннай творчасці пераважалі грамадскія матывы[1].
Аўтар зборніка паэзіі для дзяцей[1] «Сцяжынка» (1978), нізкі вершаў апублікаваны ў зборніках «Сцягі і паходні» (1965), «Ростані волі» (1990).
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 Гранит Петрусь // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 168. — 737 с.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 407. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.