Пётр Пятровіч Мурзёнак
Пётр Пятровіч Мурзёнак (нар. 8 мая 1951, вёска Дунілавічы, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі, паэт, грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў Канадзе. Доктар медыцынскіх навук (1991).
Біяграфія
Скончыў Мінскі медыцынскі інстытут у 1974 годзе. Працаваў загадчыкам аддзела у Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафесарам і загадчыкам кафедры у Экалагічным універсітэце імя Сахарава. Мае 157 навуковых публікацый. З 1998 года жыве і працуе ў Канадзе. У 2001—2005 гадах быў старшынёй Згуртавання беларусаў Канады (ЗБК).
Узнагароды
Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[4].
Зноскі
- ↑ Czech National Name Authority Database as Linked Data, Báze národních jmenných autorit v podobě propojených dat Праверана 30 красавіка 2021.
- 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-320993&strq=l_siz=20
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).