Пётра Беларус
Пётра Беларус (сапр. Пётр Яленскі) — беларускі пісьменнік пачатку 20 стагоддзя[1].
У 1913-15 друкаваўся ў газеце «Наша ніва». Аўтар вершаў («Мой мілы край, родная Беларусь!..»), Апавяданняў («У кузні»), публіцыстычных артыкулаў («Некалькі слоў пра Беларусь і беларускую песню»). Апавяданне «Якім Бяздольны» выйшла асобным выданнем (Вільня, 1914)[1].
Апяваў родны край, выступаў супраць непісьменнасці і бескультур’я дарэвалюцыйнай вёскі, прапагандаваў народнае мастацтва. Творы П. Беларуса носяць асветніцкі характар, у іх утрымоўваюцца матывы асуджэння сацыяльных парадкаў[1].
Зноскі
- 1 2 3 Белорус Пётра // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 49. — 737 с.