wd wp Пошук:

Пінк

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Pink (значэнні). Алі́ша Бэт Мур (англ.: Alecia Beth Moore, больш вядомая як Pink, стылізавана P!nk; нар. 8 верасня 1979 года, Дойлстаўн, Пенсільванія, ЗША) — амерыканская спявачка, аўтарка песень і актрыса.

Біяграфія

Аліша Мур нарадзілася ў Дойлстаўне (штат Пенсільванія, ЗША). Яна з’яўляецца дачкой Джудзіт Мур, у дзявоцтве Кугель, медсястры, і Джэймса Мура-малодшага, ветэрана вайны ў В’етнаме[5]. Яе бацька — каталік, маці — яўрэйка[6], а яе продкі эмігравалі з Ірландыі, Германіі і Літвы[7]. Pink вырасла ў Дойлстаўне, дзе вучылася ў пачатковай школе Kutz, сярэдняй школе Lenape і вышэйшай школе Central Bucks West High School. Яе бацька іграў на гітары і спяваў для яе песні, і з малых гадоў яна імкнулася стаць рок-зоркай. У Pink ёсць брат, Джэйсан Мур (нарадзіўся ў 1977 годзе)[8].

Аліша Мур развівала свой голас з дзяцінства. Нягледзячы на тое, што пры нараджэнні яна была здаровым дзіцем, Аліша хварэла на астму, якая пакутавала яе ў дзяцінстве[9]. Будучы падлеткам, яна пісала вершы як аддуху пачуццяў, а яе маці каментавала: «Яе першыя запісы былі заўсёды вельмі інтраспектыўнымі. Некаторыя з іх былі вельмі змрочнымі і вельмі глыбокімі, амаль нервовымі»[9]. Яна пачала выступаць у клубах Філадэльфіі, калі ёй было 14 гадоў, і паспела пабываць скейтбардысткай, хіпхоперам і гімнасткай.

4 красавіка 2020 года яна паведаміла пра заражэнне каранавірусам: спявачка адзначыла, што ў яе і яе трохгадовага сына Джэймсана з’явіліся сімптомы каранавіруса двума тыднямі раней, і рэзультаты тэстаў на каранавірус былі станоўчымі. Праз некалькі дзён паўторныя аналізы далі адмоўны вынік. Pink адзначыла, што тэставанне трэба зрабіць больш даступным для грамадзян. Паводле яе слоў, яна ахвяравала 500 тысяч долараў у Фонд экстранай дапамогі бальніцы пры Тэмплскім універсітэце Філадэльфіі і яшчэ 500 тысяч долараў у крызісны фонд мэра Лос-Анджэлеса.[10]

Дабрачыннасць і грамадская дзейнасць

Pink — вегетарыянка, удзельнічала ў шматлікіх мерапрыемствах PETA. Таксама яна з’яўляецца членам многіх дабрачынных фондаў.

Фільмаграфія

Фільм
Год Фільм Роля
2000 год Лыжы на максімум камея (запрошаная зорка-спявачка)
2002 год Ролербол Рок-спявачка, камея
2003 год Анёлы Чарлі: Толькі наперад Вугальны Кубак
2007 год Катакомбы Кэралін
2009 год Губка Боб: Сумленны або квадратны камея
2010 год Уцёкі з Вегаса камея
2011 год Вясёлыя ножкі 2 пінгвін Глорыя (агучка)
2012 год Дзякуй за абмен Дзідзі
2016 год Поп-зорка: Не пераставай, не спыняйся камея

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы
  • 2000: Can't Take Me Home
  • 2001: Missundaztood
  • 2003: Try This
  • 2006: I'm Not Dead
  • 2008: Funhouse
  • 2012: The Truth About Love
  • 2017: Beautiful Trauma
DVD
  • 2006: Pink: Live in Europe
  • 2007: Pink: Live from Wembley Arena
  • 2009: Pink: Live in Australia
Іншыя
  • 2007: Pink Box
  • 2010: Greatest Hits... So Far!!!

Зноскі

  1. http://www.bbc.co.uk/newsbeat/11773772
  2. http://www.bbc.co.uk/news/entertainment-arts-10662751
  3. http://www.notablebiographies.com/newsmakers2/2004-Ko-Pr/Pink.html
  4. http://www.billboard.biz/bbbiz/industry/record-labels/rca-s-peter-edge-tom-corson-on-the-shuttering-1005394732.story
  5. Pink Biography (нявызн.). People. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 2 студзеня 2010. (англ.)
  6. Pink’S Latest Interview (нявызн.). News.superiorpics.com. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2012. Праверана 3 мая 2010. (англ.)
  7. Alecia’s Q Magazine Transcript Архівавана 30 лістапада 2009. Q Magazine (англ.)
  8. Pink: Is the ladette laureate finally growing up? (нявызн.). Independent.co.uk. Праверана 3 мая 2010.
  9. 1 2 Driven: Pink Архівавана 12 красавіка 2009. VH1 (англ.)
  10. P!NK в Instagram: «Two weeks ago my three-year old son, Jameson, and I are were showing symptoms of COVID-19. Fortunately, our primary care physician had…»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменніцы ЗША
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be