Пітэр Шэфер
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шэфер. Сэр Пітэр Левін Шэфер (англ.: Sir Peter Levin Shaffer; 15 мая 1926, Ліверпул — 6 чэрвеня 2016) — брытанскі драматург і сцэнарыст, уладальнік Залатога Глобуса і прэміі Оскар (1985) за лепшы сцэнарый да фільма «Амадэй».
Біяграфія
Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і. Разам з братам-блізніцай Энтані (таксама будучым пісьменнікам, драматургам, сцэнарыстам і кінапрадзюсарам) атрымаў адукацыю ў кэмбрыджскім Трыніці-каледжы, — вывучаў гісторыю.
Творчасць
У 1979 годзе пад уплывам «Маленькай трагедыі» «Моцарт і Сальеры» Пушкіна і оперы М. А. Рымскага-Корсакава стварыў сваю самую знакамітую п’есу — «Амадэй».
Зноскі
- ↑ Peter Shaffer // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Peter Shaffer // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://www.theguardian.com/stage/2016/jun/06/peter-shaffer-equus-amadeus-playwright-dies-aged-90
- ↑ Sir Peter Shaffer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
- Пітэр Шафер на сайце «Internet Movie Database» (англ.)