wd wp Пошук:

П’ер Абеляр

П’ер Абеляр (фр.: Pierre Abailard/Abélard, лац.: Petrus Abaelardus; 1079, Ле-Пале, непадалёк ад Нанта — 21 красавіка 1142, абацтва Сен-Марсель, блізу Шалон-сюр-Сон, Бургундыя) — французскі філосаф (схаласт), тэолаг і паэт, неаднаразова асуджаўся каталіцкай царквой за ерэтычныя погляды.

Біяграфія

Жан Віньё, «Канонік Фульбер застае знянацку Абеляра і Элаізу»

Вучыўся ў Шартры і Парыжы. Амаль усё жыццё пераходзіў з адной школы або кляштара ў іншыя. Каля 1101 адкрыў уласную школу, пазней узначальваў саборную школу ў Нотр-Дам. З 1119 манах.

Аўтар аўтабіяграфічнага твора «Гісторыя маіх бедстваў» (1132—36), любоўных вершаў, лістоў да сваёй каханай Элаізы і інш.

Светапогляд

Аснову маральных учынкаў П’ер Абеляр бачыў у згодзе чалавека са сваім сумленнем. Быў блізкі да ідэі верацярпімасці, падкрэсліваў значнасць індывідуальных намаганняў у выратаванні чалавечай душы.

Сярод яго твораў — «Так і не», «Дыялектыка», «Пазнай самога сябе», «Аб боскім адзінстве і траіснасці», «Дыялог паміж філосафам, іўдзеем і хрысціянінам».

У тэалогіі імкнуўся да рацыянальнага асэнсавання царкоўнай дагматыкі. У спрэчках наміналізму з рэалізмам даказваў, што рэальна існуюць толькі асобныя рэчы, а агульныя паняцці — толькі ў чалавечай свядомасці (прынцып канцэптуалізму).

Распрацоўваў схаластычную логіку.

Рацыянальна-містычная накіраванасць светапогляду П. Абеляра («разумею, каб верыць») выклікала нязгоду, пратэст з боку артадаксальных царкоўных колаў. Яго ідэі асуджаны Суа-сонскім (1121) і Санскім (1140) саборамі.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11850004X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  3. https://books.google.fr/books?id=z3hkJ5PA_8kC&printsec=frontcover&hl=fr&#v=onepage&q&f=false — 9780191585173 — P. xvii.
  4. 1 2 3 4 Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 4. — ISBN 978-2-221-06888-5
  5. Абеляр // Православная богословская энциклопедия — СПб.: 1900. — Т. 1. — С. 13–20.
  6. https://books.google.fr/books?id=z3hkJ5PA_8kC&printsec=frontcover&hl=fr&#v=onepage&q&f=false — 9780191585173 — P. xxii.
  7. Beaumont F. M. Manuel et itinéraire du curieux dans le cimetière du Père la ChaiseParis: 1828. — P. 94.
  8. A. Henry Le Père Lachaise historique, monumental et biographiqueParis: chez l’auteur, 1852. — P. 26. — 116 с.
  9. https://www.tombes-sepultures.com/crbst_1109.html

Літаратура

Славутасці

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі XII стагоддзя
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be