wd wp Пошук:

П’ер Буль

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Буль.

П’ер Буль (фр.: Pierre Boulle, 20 лютага 1912, Авіньён — 30 студзеня 1994, Парыж) — французскі пісьменнік.

Біяграфія

Атрымаўшы спецыяльнасць электрыка, Буль паехаў на Далёкі Усход. Падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у ваенных дзеяннях у складзе сіл «Свабоднай Францыі» (фр. France libre) у Кітаі, Бірме і Інданезіі. Пра гэты цяжкі перыяд свайго жыцця ў якасці ваеннапалоннага ў Паўднёва-Усходняй Азіі Буль расказаў у сваім самым вядомым творы «Мост цераз раку Квай». Каб вярнуць жаданне жыць, ён стаў употай пісаць дзённік. У канцы 1944 г. Булю ўдалося ўцячы з палону. Пасля вайны Буль уладкаваўся ў Малайзіі, і толькі пазней, вярнуўшыся на радзіму, ён прысвяціў сябе літаратуры.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Pierre Boulle // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118662325 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118662325 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. https://www.laprovence.com/article/loisirs/1575254/pierre-boulle-celebre-a-hollywood-oublie-chez-lui.html
  6. LIBRIS — 2013. Праверана 24 жніўня 2018.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі XX стагоддзя
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be