П’ер Гамара
П’ер Гамара (фр.: Pierre Gamarra; 10 ліпеня 1919, Тулуза, Францыя — 20 мая 2009, Аржантэй, Іль-дэ-Франс, Францыя) — французскі пісьменнік, паэт, літаратуразнавец і літаратурны крытык.
Біяграфія
Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам часопіса «Europe» («Еўропа»).
Творчасць
Аўтар зборнікаў вершаў «Спроба заклеймаваць» (1944), «Песня любові» (1959) і апавяданняў «Людскія рукі» (1953), «Любоў ганчара» (1957), «Сады Аіаха» (1961), раманаў «Вогненны дом» (1948), «Дзеці галечы» (1950), «Школьны настаўнік» (1955), «Забойцу — Ганкураўская прэмія», «Капітан Вясна» (абодва 1963), «Таямніцы Тулузы» (1967), «Золата і кроў» (1971), «Дванаццаць тон дыяментаў» (1978) і інш., мастацкай біяграфіі «Віктор Гюго» (1974).
На беларускую мову творы П. Гамара перакладаў Л. Казыра.
Беларускія пераклады
- Любоў ганчара // Французская навела XX ст. Мн., 1992.
Зноскі
- ↑ Гамарра Пьер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Гамарра Пьер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #142553743 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 28 красавіка 2014.
Літаратура
- Баршчэўскі Л. Гамара // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.