wd wp Пошук:

П’етра Арэціна

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Арэціна. П’е́тра Арэці́на (італ.: Pietro Aretino; 19 красавіка 1492, г. Арэца, Таскана21 кастрычніка 1556) - італьянскі пісьменнік і публіцыст эпохі Адраджэння.

У памфлетах-«прадказаннях», сатырах, пасквілях выступаў супраць манархаў і Ватыкана, за што быў празваны «бічом уладыкаў». Еўрапейскую вядомасць набылі 5 «Дыялогаў» Арэціна, тры з якіх называюцца «Разважанні» (1534, 1536, 1539). Разам з Нікало Макіявелі заснаваў італьянскую камедыю нораваў(руск.) бел. («Прыдворнае жыццё», 1534; «Крывадушнік», 1542, і інш.). Шырокую карціну грамадскага і культурнага жыцця Італіі першай паловы XVI ст. дае яго эпісталярная спадчына(руск.) бел. (больш за З тыс. лістоў). Творчая манера Арэціна адметная рэзкасцю выказванняў, дасціпнасцю і сарказмам. У 1558 годзе царква ўнесла яго творы ў спіс забароненых.

Зноскі

  1. Innamorati G. ARETINO, Pietro // Dizionario Biografico degli Italiani — 1962. — Vol. 4.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Публіцысты Італіі Катэгорыя·Публіцысты паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Італіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be