Рабер Мерль
Рабер Жан Жорж Мерль (фр.: Robert Merle, 28 жніўня 1908, Тэбеса, Алжыр — 28 сакавіка 2004, Парыж) — французскі пісьменнік. Многія яго гістарычныя раманы пра Францыю XVI—XVII стагоддзяў сталі бэстсэлерамі.
Біяграфія
Нарадзіўся ў Алжыры, у сям’і афіцэра. У 1918 годзе пераехаў у Францыю, дзе скончыў літаратурны факультэт. Прымаў удзел у Другой сусветнай вайне, пасля акружэння пад Дзюнкеркам тры гады правёў у лагеры для ваеннапалонных, адкуль уцёк.
Перакладаў на французскую мову творы Дж. Уэбстэра, Дж. Свіфта, Э. Колдуэла, а таксама дзённікі Чэ Гевары. Сімпатызаваў СССР, да савецкага ўварвання ў Афганістан быў членам кампартыі.
Прызнанне крытыкі і Ганкураўскую прэмію яму прынёс ў 1949 годзе антымілітарысцкі раман «Нядзельны адпачынак на паўднёвым беразе» пра трагедыю ў Дзюнкерку. Найбольшы поспех у шырокай публікі мела серыя з 13 прыгодніцкіх раманаў пра эпоху рэлігійных войнаў.
Мерль ад трох шлюбаў меў чатырох сыноў і дзве дачкі. Памёр ва ўзросце 95 гадоў ад сардэчнага прыступу ва ўласным доме ў ваколіцах Парыжу.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11921783X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Record #11915686g // BnF catalogue général — Paris: BnF. Праверана 9 студзеня 2020.
- 1 2 3 4 5 Merle, Robert Jean Georges // Fichier des personnes décédées Праверана 24 ліпеня 2021.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Record #11915686g // BnF catalogue général — Paris: BnF. Праверана 9 лістапада 2016.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10), ISBN 985-11-0035-8.