wd wp Пошук:

Радзівон Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бонч-Асмалоўскі.

Радзівон Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі (23 студзеня 1884, маёнтак Блонь, Ігуменскі павет, Мінская губерня, цяпер Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 10 кастрычніка 1938, Чымкент, Паўднёва-Казахстанская вобласць, НКУС) — беларускі эканаміст, публіцыст.

Біяграфія

Сын Анатоля і Варвары Бонч-Асмалоўскіх.

У 1904—1908 гадах член партыі эсэраў, за што быў асуджаны на 3 гады зняволення. Спрабаваў уцячы праз падкоп; закаваны ў кайданы. Пасля вызвалення ў 1912—1915 гадах вучыўся на Пецярбургскіх вышэйшых сельскагаспадарчых курсах, затым працаваў у земскім харчовым камітэце. У 1916—1917 гадах у арміі. У 1917—1921 гадах у земскіх установах Ігумена (Чэрвеня) і Мінска. З 1923 года сакратар, загадчык сельскагаспадарчай секцыі Дзяржплана БССР. Распрацоўваў праблемы аднаўлення народнай гаспадаркі, хутарызацыі, развіцця кааперацыі. Па гэтых тэмах выступаў у друку.

Арыштаваны ДПУ БССР 5 ліпеня 1930 года па справе «Беларускага філіяла Працоўнай сялянскай партыі». У 1931 годзе асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Прысуд заменены на 10 гадоў ППЛ. Да 1936 года працаваў на будаўніцтве Беламорска-Балтыйскага канала. За ўзорную працу датэрмінова вызвалены. У 1938 годзе быў эканамістам-планавіком у Чымкенце. Арыштаваны органамі НКУС у чэрвені 1938 года. «Тройка» пры Упраўленні НКУС па Паўднёва-Казахстанскай вобласці 10 кастрычніка 1938 года вынесла рашэнне аб расстрэле. Рэабілітаваны.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be