wd wp Пошук:

Райманд Шварц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шварц. Райманд Шварц (фр.: Raymond Schwartz, эспер.: Rajmondo Ŝvarco; 8 красавіка 1894, Мец, Германская імперыя14 мая 1973, Парыж) — эсперанцкі паэт і празаік , які працаваў пераважна ў жанры гумару і сатыры[2].

Біяграфія

Нарадзіўся 8 красавіка 1894 года ў Мецы (Латарынгія, якая ўваходзіла тады ў склад Германскай імперыі). Атрымаў у родным горадзе класічную адукацыю і валодаў не толькі роднымі для яго французскай і нямецкай (мовы ўжытку ў Латарынгіі), але таксама лацінскай і старажытнагрэчаскай. У 1909 ці 1910 годзе вывучыў эсперанта; у 1911 годзе з мэтай праверыць ровень сваіх моўных ведаў здзейсніў падарожжа ў Барселону, а ў 1913 годзе заснаваў у Мецы кружок эсперантыстаў «Amika Rondo» («Сяброўскае кола»). Па прафесіі — банкаўскі службовец (з часам дарос да суўласніка буйнага банка)[3][4][5].

У гады Першай сусветнай вайны быў мабілізаваны ў кайзераўскае войска і ваяваў на Усходнім фронце; вайна стала страшным расчараваннем для Шварца — пацыфіста і інтэрнацыяналіста.

Пасля сканчэння вайны Шварц вярнуўся ў Латарынгію, што зноў адышла да Францыі. Неўзабаве ён пераехаў у Парыж; у снежні 1920 года Шварц заснаваў вельмі вядомае ў той час парыжскае кабарэ «Verda kato» («Зялёны кот»), у якім збіраліся французскія эсперантысты, і быў яго дырэктарам і душой у 1920—1927 гг. Пазней узначальваў кабарэ «Bolanta kaldrono» («Кіпячы чайнік», 1936—1939 гг.) і «Тры кобальды» («Тры кобальда», 1949—1956 гг.)[2][5].

Цягам трох гадоў (пачынаючы з 1933 г.) Шварц быў рэдактарам штомесячнага гумарыстычнага часопіса «Пірат» («Pirato»); нярэдка абсмяяныя героі гумарэсак самі смяяліся, чытаючы чарговы нумар часопіса[6].

4 мая 1973 года Райманд Шварц сканаў[4].

Зноскі

  1. Raymond Schwartz // https://pantheon.world/profile/person/Raymond_Schwartz Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Королевич, 1989, с. 169
  3. Enciklopedio de Esperanto, 1934, p. 833
  4. 1 2 Ledon G. R. Raymond Schwartz kaj ties kabaretoj. // TTT-ejo La Rido kaj Vervo de Raymond Schwartz. Праверана 13 сакавіка 2016.
  5. 1 2 Lloancy M.-T. Per humuro al maturo: Schwartz 100-jara. // TTT-ejo La Rido kaj Vervo de Raymond Schwartz. Праверана 13 сакавіка 2016.
  6. Королевич, 1989, с. 170

Публікацыі

  • Schwartz R. Verdkata testamento. — P.: Solsona, 1926. — 126 p.
  • Schwartz R. Prozo ridetanta. — P.: Esperantista Centra Librejo, 1928. — 126 p.
  • Schwartz R. Anni kaj Montmartre. — P.: Esperantista Centra Librejo, 1930. — 128 p.
  • Schwartz R. La stranga butiko. — P.: Esperantista Centra Librejo, 1931. — 124 p.
  • Schwartz R. La ĝoja podio. — P.: Esperantista Centra Librejo, 1949. — 271 p.
  • Schwartz R. Kiel akvo de l’rivero. — La Laguna: J. Régulo, 1963.
  • Schwartz R. Vole… novele. — Copenhagen: TK, 1971. — 192 p.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі Катэгорыя·Пісьменнікі на эсперанта Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя Катэгорыя·Паэты Францыі Катэгорыя·Паэты на эсперанта Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be