Рам Мохан Рой
Рай Рам Мохан Рой (бенг.: রাজা রামমোহন রায়); 22.5.1772 або 1774, Раджнагар, Індыя — 27.9.1833) — індыйскі (бенгальскі) асветнік, філосаф, рэфарматар індуізму, грамадскі і літаратурны дзеяч.
Біяграфічныя звесткі
Скончыў вышэйшую мусульманскую школу ў г. Патна. Імкнуўся стварыць універсальную рэлігійную сістэму на аснове індуізму, выступаў за скасаванне яго найбольш адыёзных звычаяў (самаспаленне ўдоў, дыскрымінацыя «недатыкальных», дзіцячыя шлюбы і інш.). Стварыў рэлігійна-рэфарматарскае таварыствы Ар’я самадж (1815) і Брахма самадж (1828). Па ініцыятыве Рам Мохан Роя ў Калькуце адкрыта першая індыйская свецкая школа — Індускі каледж (1817). Выдаваў газеты «Шомбад каўмудзі» («Месяц навін», на бенгальскай мове) і «Мірат уль-ахбар», («Люстэрка навін», на персідскай мове). Аўтар перакладаў на бенгальскую мову філасофскіх твораў Старажытнай Індыі, юрыдычных даследаванняў, памфлетаў, падручнікаў.
Зноскі
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Ram Mohun Roy // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ram Mohan Roy // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ram Mohan Roy // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
- Рай Рам Мохан // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.