Раман Андрэевіч Карцаў
Рама́н Андрэ́евіч Ка́рцаў (руск.: Роман Андреевич Карцев, сапраўднае імя Рама́н А́ншэлевіч Кац[2]; 20 мая 1939, Адэса — 2 кастрычніка 2018, Масква, Расія) — савецкі і расійскі акцёр эстрады, тэатра і кіно.
Заслужаны артыст РСФСР (1990)[3], народны артыст Расійскай Федэрацыі (1999)[4]. Акцёр Маскоўскага тэатра мініяцюр пад кіраўніцтвам Міхаіла Жванецкага.
Біяграфія
У 1962—1969 гг. — артыст Ленінградскага тэатра мініяцюр пад кіраўніцтвам Аркадзя Ісакавіча Райкіна. Завочна скончыў акцёрскі факультэт ГІТІСа (1972).
Больш за 30 гадоў выступаў у дуэце з Віктарам Ільчанкам (Карцаў і Ільчанка) ў жанры эстраднай рэпрызы. У глядацкай аўдыторыі дуэт атрымаў велізарную папулярнасць.
З 1988 года Карцаў і Ільчанка выступалі ў Маскоўскім тэатры мініяцюр пад кіраўніцтвам М. М. Жванецкага.
Пасля смерці свайго партнёра Віктара Ільчанкі (1992) акцёр выступае на эстрадзе з монаспектаклямі.
Зноскі
- 1 2 3 4 Great Russian Encyclopedia — Большая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0
- ↑ Роман Карцев фильмография и биография, все фильмы с участием Роман Карцева DVD
- ↑ Почётное звание присвоено указом президиума Верховного Совета РСФСР от 19 февраля 1990 г.
- ↑ Награждён указом президента России № 940 от 30 июля 1999 года
Спасылкі
-
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Раман Андрэевіч Карцаў
- Раман Карцаў: «Я яшчэ пакручуся»
- СССР ТВ Тэлеперадачы з удзелам Карцава на партале савецкага тэлебачання
- Раман Карцаў у перадачы «Наше всё», прысвечанай Аркадзю Райкіну на радыё «Эхо Москвы»
- Відэа на YouTube
- Дыскаграфія Рамана Карцава