wd wp Пошук:

Роберт Блох

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Блох. Роберт Блох (англ.: Robert Bloch; 5 красавіка 1917 — 23 верасня 1994) — амерыканскі празаік -фантаст. З дзяцінства быў заўзятым прыхільнікам творчасці Г. Ф. Лаўкрафта, з якім некаторы час нават вёў ліставанне. Першае апавяданне «Lilies» апублікаваў у паўпрафесійным часопісе «Marvel Tales» у 1934 годзе. У 1935—1945 гадох апублікаваў болей за сотню аповедаў жахаў і фэнтэзі ў розных часопісах (у тым ліку і у суаўтарстве з Генры Катнэрам), некаторыя пад псеўданімам «Tarleton Fiske». У 1945 годзе ў якасці сцэнарыста ўдзельнічаў у стварэнні радыяшоў «Stay Tuned for Terror». Першая кніга — выданая ў Вялікабрытаніі брашура «Sea-Kissed» (зборнік, 1945). У 1945 годзе выдавецтва «Arkham House» выдала вялікі том аповедаў Блоха «The Opener of the Way». Аўтар «Псіха», у далейшым экранізаванага Альфрэдам Хічкокам.

Бібліяграфія

Раманы

Апавяданні

  • Дракула
  • Вучань чарадзея
  • Люблю бландынак
  • Кашмар нумар чатыры
  • Кветкавае паднашэньне
  • Прыгожае — прыгожай
  • Навекі ваш — Джэк Патрашыцель
  • Цень маньяка
  • Воўк у авечніку
  • Пастка
  • Янох

Зноскі

  1. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША Катэгорыя·Пісьменнікі-фантасты ЗША
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be