wd wp Пошук:

Роберт Музіль

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Музіль. Роберт Музіль (ням.: Robert Musil; 6 лістапада 1880, Клагенфурт, Аўстра-Венгрыя — 15 красавіка 1942, Жэнева, Швейцарыя) — аўстрыйскі празаік , драматург , сцэнарыст і тэатральны крытык.

Біяграфія

Вучыўся ў ваеннай акадэміі ў Вене, скончыў вышэйшую тэхнічную школу (1901 г.), Берлінскі ўніверсітэт (1908 г.). З 1938 г. у эміграцыі (Швейцарыя).

Як пісьменнік фарміраваўся пад уплывам рамантызму, рускага рэалізму, імпрэсіянізму, нямецкаму мадэрну, філасофіі Ніцшэ. Самы значны яго твор — філасофска-сатырыстычны раман «Чалавек без уласцівасцей» (Кн. 1 — 3, 19301943 гг.) — вострая сатыра на Аўстра-Венгрыю напярэдадні 1-й сусветнай вайны. Аўтар рамана «Душэўныя пакуты выхаванца Цёрлеса» (1906 г., экранізацыя 1965 г.), «Тры жанчыны» (1924 г.), драмы «Летуценнікі» (1921 г.), кніга эсэ і мініацюра «Прыжыццёвыя спадчына» (1936 г.) і іншыя. Яго творы адметныя глыбокім псіхалагізмам і стылявой дасканаласцю.

Бібліяграфія

  • Die Verwirrungen des Zöglings Törleß (1906)
  • Vereinigungen. Zwei Erzählungen. (1911)
  • Die Schwärmer (1921)
  • Grigia. Novelle (1923)
  • Drei Frauen (1924)
  • Nachlaß zu Lebzeiten (1936, у т.л. апавяданне Die Amsel)
  • Gesammelte Werke. 2 т. Hg. v. Adolf Frisé. Reinbek, Rowohlt 1978 [ISBN 3-498-04256-4]
  • Der literarische Nachlaß. CD-ROM-Edition. Hg. von Friedbert Aspetsberger, Karl Eibl und Adolf Frisé. Reinbek bei Hamburg: Rowohlt 1992. (DOS-basierte Bedienungsoberfläche.)

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Robert Musil // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Музиль Роберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

  • Адмони, В. Г. «Человек без свойств» Р.Музиля // Адмони, В. Г. Поэтика и действительность. — Л., 1975.
  • Белобратов, А. В. Роберт Музиль: Метод и роман. — Л., 1990.
  • Лявонава, Е. А. Музіль Роберт / Е. А. Лявонава // Беларуская энцыклапедыя: У 18 тамах / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]. Том 11: Мугір — паліклініка. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2000. — С. 14.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя Катэгорыя·Пісьменнікі Аўстрыі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be