Роберт Саўці
Роберт Саўці (англ.: Robert Southey; 12 жніўня 1774 — 21 сакавіка 1843) — знакаміты англійскі паэт-рамантык, выбітны прадстаўнік «азёрнай школы».
Біяграфія
Саўці вучыўся ў Вэстмінстэрскай школе і ў Оксфардзе, дзе пазнаёміўся з Колрыджам. У маладосці захапляўся ідэямі французскай рэвалюцыі і ў рэвалюцыйным духе напісаў драму «Уот Тайлер». Шмат падарожнічаў, жыў у Іспаніі і Партугаліі; яму належалі пераклады рыцарскіх раманаў (у прыватнасці, знакамітага «Амадыса Гальскага»), а шматлікія яго балады напісаныя на сюжэты з гісторый і легенд гэтых краін, накшталт, «Каралева Арака і пяць пакутнікаў» (англ. Queen Orraca, and the Five Martyrs of Morocco, 1803).
Саўці напісаў 5 вялікіх апісальных паэм — кожная на сюжэт з міфалогіі розных народаў: «Талаба-разбуральнік» (1801), «Мэдак» (1805), «Пракляцце Кехамы» (1810), «Родэрык, апошні з готаў» (1814), «Відзеж суда» (1821).
«Родэрык» — самы паспяховы з эпічных твораў Саўці, напісаны на сюжэт барацьбы хрысціян з маўрамі. У гэтай паэме выдатна адлюстраваны пад’ём патрыятычных пачуццяў паэта аблямаваны мастацкім і меладычным вершаваным стылем. У лірычнай паэзіі Саўці шмат запалу; ён палка ненавідзеў Напалеона, напісаў, сярод іншых афіцыяльных «вершаў на пэўны выпадак», пяшчотную паэму «На смерць прынцэсы Шарлоты» і шмат іншых маленькіх вершаў, ідылічных і ў пэўнай меры зычліва гумарыстычных.
У 1813 быў абраны прыдворным паэтам-лаўрэатам; пасля Саўці гэта званне стала толькі ганаровым тытылам першага паэта краіны, але для яго яно яшчэ было звязана з абавязкам пісаць оды, прысвечаныя членам каралеўскай сям’і (у той час вельмі непапулярнай) па розных афіцыёзных повадах. «Боб Саўці» крытыкаваўся шматлікімі сучаснікамі (у прыватнасці, Байранам: у пачатку «Дон Жуана»[9] і ў сатырычнай паэме «Відзеж суда», створанай у адказ на аднайменны верш Саўці) за сервілізм датычна манарха і еўрапейскай рэакцыі 1810-х—1820-х гадоў.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Зноскі
- 1 2 3 4 Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 6. — С. 689–690.
- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Саути Роберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118798146 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- 1 2 3 Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- 1 2 Kindred Britain
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 мая 2020.
- ↑ «Боб Саўці! Вершатворац-лаўрэат / Які зрабіўся нечакана торы! / Дзе зараз ты, эпічны рэнегат? / Усё яшчэ з лейкістамі ў хоры» Дон Жуан, Прысвячэнне, 1—4
Літаратура
- Рагачэўская М. С. Саўці Роберт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 198. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
- Мікалай Гумілёў — Балады Роберта Саўці(недаступная спасылка)
- Роберт Саўці — Сталец Святога Міхаіла ў перакладзе Ганны Янкуты