Роберт Уільямс Вуд
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вуд. Роберт Уільямс Вуд (2 мая 1868, Конкард — 11 жніўня 1955 Амітывіл, штат Нью-Ёрк) — амерыканскі фізік-эксперыментатар.
Біяграфія
У 1891 скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. У 1901—1938 гадах прафесар універсітэта Дж. Хопкінса ў Балтымары. Асноўныя працы Вуда па фізічнай оптыцы. Адкрыў (1902) і даследаваў аптычны рэзананс. Адкрыў рэзананснае выпраменьванне пароў ртуці ў ультрафіялетавай вобласці, адкрыў і вывучыў палярызацыю рэзананснага выпраменьвання і яе залежнасць ад магнітнага поля. Гэтыя працы Вуда паклалі аснову тэорыі атамных і малекулярных спектраў. Упершыню вырабіў шкляны святлафільтр, які прапускаў ультрафіялетавыя прамяні і непразрысты для бачнага святла, зрабіў здымкі Месяца ў ультрафіялетавым святле. Яго працы паклалі пачатак ультрафіялетавай і інфрачырвонай фатаграфіі. Удасканаліў дыфракцыйную рашотку. Вуд даследаваў таксама ультрагукавыя ваганні і іх уплыў на вадкія і цвёрдыя целы.
Зноскі
- 1 2 Robert W. Wood // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Robert Williams Wood // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Robert Williams Wood // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
Спасылкі
- R.W. Wood Note on the Theory of the Greenhouse