wd wp Пошук:

Ромула Гальегас

Ромула Гальегас (ісп.: Rómulo Gallegos Freire, 21 жніўня 1884, Каракас — 5 красавіка 1969, там жа) — прэзідэнт Венесуэлы ў 1948 годзе, пісьменнік, журналіст.

Біяграфія

Адзін з заснавальнікаў палітычнай партыі «Дэмакратычнае дзеянне». Пры Вісэнтэ Гомесе займаў пасаду сенатара, але неўзабаве пакінуў яе і эміграваў у Іспанію. У 1935 годзе вярнуўся на радзіму, займаў пасаду міністра асветы, а затым у лютым 1948 пасля звяржэння Ромула Бетанкура стаў прэзідэнтам. У лістападзе таго ж года Гальегас быў скінуты міністрам абароны Дэльгада Чальба і эміграваў у Мексіку.

Найбольш вядомыя раманы

  • «Канайма»
  • «Свавольны раб»
  • «Донна Барбара» (1929, экранізаваны ў 1943, 1975, стаў асновай некалькіх тэленавел, перакладзены на шматлікія мовы свету)
  • «Зямля пад нагамі».

Зноскі

  1. 1 2 Rómulo Gallegos // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Romulo Gallegos // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 24 жніўня 2019.
Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі Венесуэлы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be