Рыгор Міхайлавіч Служыцель
Рыгор Міхайлавіч Служыцель (руск.: ; нар. 8 ліпеня 1983, Масква, СССР) — расійскі пісьменнік і акцёр. Лаўрэат прэміі Вялікая кніга[ru] 2019 года за свой дэбютны раман «Дні Савелія».
Біяграфія
Адукацыя
У 12 гадоў Рыгор Служыцель паступіў у Маскоўскую міжнародную кінашколу, якую скончыў у 1999 годзе. У 15 гадоў паступіў у «Шчукінскае вучылішча», аднак пасля быў адлічаны. У 17 гадоў некалькі месяцаў працаваў у «Новай газеце», дзе дапамагаў рабіць стужку навін. У 2005 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт ДІТМа (майстэрня Сяргея Женовача)[1].
Кар’ера акцёра і музыканта
З 2005 года Рыгор Служыцель з’яўляецца акцёрам тэатра «Студыя тэатральнага мастацтва». Таксама ён сыграў некалькі эпізадычных і другарадных роляў у серыялах і кароткаметражных фільмах. З’яўляецца салістам музычнай кавер-групы «O’Casey»[2].
Кар’ера пісьменніка
Вядомасць Рыгору Служыцелю прынёс дэбютны раман «Дні Савелія», выдадзены ў 2018 годзе, у якім паказана жыццё ў сучаснай Маскве вачыма галоўнага героя, вулічнага ката Савелія[3]. У 2019 годзе кніга заняла другое месца ў галасаванні журы прэміі «Вялікая кніга»[4], а таксама заваявала спецыяльны прыз «Выбар чытачоў» прэміі «Ясная Паляна»[5]. Праз год раман заняў першае месца ў літаратурнай намінацыі Маскоўскай Арт-прэміі[6].
Зноскі
- ↑ Токарева, Марина Дни Служителя(руск.) . Новая газета (14 ліпеня 2018). Праверана 7 лютага 2021.
- ↑ Хэдлайнер ЮУКЯ-2020 Григорий Служитель — о везении, музыке и возможности выбирать(руск.) . KP.RU (7 жніўня 2020). Праверана 7 лютага 2021.
- ↑ Могулевцева, Юлия Коты уходят в город(руск.) . Литературная газета (26 снежня 2018). Праверана 7 лютага 2021.
- ↑ Визель, Михаил Названы лауреаты премии “Большая книга”(руск.) . Российская Газета (10 снежня 2019). Праверана 7 лютага 2021.
- ↑ Визель, Михаил Толстой до Большого театра доведет(руск.) . Российская Газета (16 кастрычніка 2019). Праверана 7 лютага 2021.
- ↑ Кот Савелий выиграл Московскую Арт-премию(руск.) . ГодЛитературы.РФ (21 лістапада 2020). Праверана 7 лютага 2021.