wd wp Пошук:

Рыгор Фёдаравіч Квітка-Аснаўяненка

Рыгор Фёдаравіч Квітка-Аснаўяненка (укр.: Григо́рій Фе́дорович Кві́тка-Основ’я́ненко; 29 лістапада 1778-20 жніўня 1843) — украінскі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1778 годзе ў вёсцы Аснова, пад Харкавам, і амаль усё сваё жыццё правёў у Харкаве.

З малых гадоў быў хваравіты і да 6 гадоў сляпы. Адукацыю атрымаў хатнюю. Нядоўга лічыўся на ваеннай службе. Ён паступіў у 23 гады ў падгародны Куражскі манастыр і прабыў у ім каля 4-х гадоў; па вяртанні з манастыра вёў паўманашскі лад жыцця, пакуль не захапіўся грамадскай дзейнасцю і тэатрам.

Адкрыццё Харкаўскага ўніверсітэта ў 1805 годзе ўнесла вялікае ажыўленне ў жыццё мясцовага грамадства. У 1812 годзе ў Харкаве ўзнік пастаянны тэатр, і Квітка прыняў у ім актыўны ўдзел у якасці акцёра, драматурга і потым гісторыка гэтага тэатра. У тым жа годзе па ініцыятыве Квіткі ўзнікла дабрачыннае таварыства.

З 1816 па 1821 гады ў Харкаве выходзіў «Украінскі веснік» — першы Харкаўскі часопіс, пад рэдакцыяй Квіткі, Філамафіцкага і Ганорскага. Тады ж Квітка друкуе ва «Украінскім весніку» і ў «Весніку Еўропы» невялікія апавяданні і вершы; але ўсё напісанае ім у гэты час слабое і пасля не перавыдаваліся. Несумнеўная літаратурная здольнасць Квіткі праявілася толькі ў пачатку 1830-х гадоў, пераважна ў аповесцях на ўкраінскай мове: «Канатопскай вядзьмарцы», «Марусі», «Ад Тобі і скарб», «Козир-дивка» і г.д. Акрамя таго, ён напісаў шэраг аповесцяў і гістарычных апавяданняў на рускай мове, з якіх найбольш буйны — гісторыка-бытавы раман «Пан Халяўскі».

Творы

  • Збірання творів. Т.1-7, Киïв, 1978—1981

Зноскі

  1. http://iht.univ.kiev.ua/library/ks/1893/pdf/kievskaya-starina-1893-8-B-(9116-9150).pdf
  2. Квитка, Григорий Феодорович // Русский биографический словарь — СПб.: 1897. — Т. 8. — С. 589–597.
  3. Зубков С. Д. Квитка-Основьяненко // Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 3.

Літаратура

  • Рыгор Фёдаравіч Квітка-Аснаўяненка // БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.217

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі Украіны
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be