wd wp Пошук:

Рыхард Дэмель

Рыхард Дэмель (ням.: Richard Dehmel; 18 лістапада 1863, Хермсдорф, Маркграфства Брандэнбург, Германія — 8 лютага 1920, Бланкэнэзэ, Гамбург, Германія) — нямецкі паэт-імпрэсіяніст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і лесніка ў Вендыш-Хермсдорфе. У 1882 годзе скончыў у Берліне школу і да 1887 года вывучаў прыродазнаўчыя навукі, эканоміку і філасофію. Атрымаў званне доктара філасофіі, рэдагаваў газету паляўнічых і быў сакратаром суполкі нямецкіх спажывецкіх таварыстваў. Пасля 1885 года – вольны пісьменнік. Аднак яшчэ да гэтага Дэмель надрукаваў зборнікі вершаў “Выратаванні” (Erlösungen, 1891), “Зноў каханне” (Aber die Liebe, 1893). Выдадзены ў 1896 годзе зборнік “Жанчына і свет” (Weib und Welt) стаў сапраўдным скандалам (нягледзячы на тое, што асобныя яго часткі нават не трапілі ў друк). Прычына гэтага скандалу – цікаўнасць аўтара перадусім да тэмы кахання і Эрасу. Да пачатку Першай сусветнай вайны былі надрукаваныя зборнікі вершаў “Метамарфозы Венеры” (Die Verwandlungen der Venus, 1907), “Цудоўны дзікі свет” (Schöne wilde Welt, 1913), а таксама раман у баладах “Два чалавекі” (Zwei Menschen. Roman in Romanzen, 1903) і камедыя “Дурань Міхаэль” (Michel Michael, 1911).

У пачатку Першай сусветнай вайны Дэмель добраахвотнікам сышоў на фронт і служыў да 1916 года, калі быў моцна паранены, і праз атрыманае раненне ў 1920 годзе памёр. У 1922 годзе была пасмяротна выдадзеная аўтабіяграфія Дэмеля “Маё жыццё” (Mein Leben). Многія вершы паэта былі пакладзеныя на музыку Рыхардам Штраўсам, Максам Рэгерам, Антонам Веберам і іншымі кампазітарамі.

Творчасць Дэмеля грунтуецца на перакананні існавання па-за межамі дабра і зла, адмаўлення рэлігіі, найперш хрысціянства; яго валадар і бог – толькі ва ўласным “Я”.

Верш “Спатканне” пакладзены на музыку аўстрыйскага кампазітара-экспрэсіяніста Арнольда Шонберга, тэарэтыка і практыка атанальнай музыкі. Пераклад зроблены для выканання беларускім аркестрам “Класік-Авангард” музычнай кампазіцыі А. Шонберга на сцэне Мінскай філармоніі.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Richard Dehmel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Демель Рихард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  4. Демель Рихард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

  • Sabine Henning, Annette Langwitz, Mathias Mainholz, Rüdiger Schütt, Sabine Walter: WRWlt - o Urakkord. Die Welten des Richard Dehmel. Bautz, Herzberg 1995. ISBN 3883090611

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі: Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя·Паэты Германіі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Пісьменства беларускве» piśmienstva.viedy.be