Рычард Докінз
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Докінз. Клі́нтан Ры́чард До́кінз (англ.: Clinton Richard Dawkins; 26 сакавіка 1941, Найробі, Кенія) — англійскі этолаг, эвалюцыйны біёлаг[9], вучоны і папулярызатар навукі. заслужаны супрацоўнік Нью-Коледжа(англ.) бел.[10]. З 1995 па 2008 працаваў прафесарам Оксфардскага ўніверсітэта ў складзе Саймананскага Прафесарата Папулярызацыі Навукі(англ.) бел.[11].
Докінз стаў вядомы ў 1976 годзе, калі выйшла ў свет яго кніга «эгаістычны ген», якая ў папулярнай форме асвятляла погляд на эвалюцыю з пазіцыі генетыкі, у якой быў уведзены ў лексікон тэрмін «мем» і прапанаваны новы навуковы накірунак — «меметыка». У 1982 годзе ён зрабіў значны ўнёсак у паняцце эвалюцыі, напісаўшы кнігу «Пашыраны фенатып», у якой выклаў ідэю, што фенатыпічныя эфекты гена не абмежаваны арганізмам асобіны і могуць распаўсюджвацца на асяроддзе пражывання, уключая арганізмы іншых асобін.
Докінз — атэіст, віцэ-прэзідэнт Брытанскай гуманістычнай асацыяцыі, член руха Brights. Добра вядомы як крытык крэацыянізма і разумнага намеру. У сваёй кнізе 1986 года «Сляпы гадзіншчык», Докінз аспрэчвае аналогію з гадзіншчыкам(англ.) бел. — крэацыянісцкі аргумент на карысць існавання звышнатуральнага стваральніка, які базуецца на тым, што чалавек, як і гадзіннік, з’яўляецца складаным аб’ектам, а значыць, таксама павінен мець стваральніка. У сваёй кнізе Докінз паказвае, што ў якасці «творцы» назіраемых людзьмі складаных арганізмаў выступае сляпы працэс эвалюцыі. З таго часу ён напісаў некалькі навукова-папулярных кніг, шмат разоў з’яўляўся на радыё і тэлебачанні і ўдзельнічаў у шматлікіх дыскусіях, пераважна на гэтую тэму. У сваёй кнізе 2006 года «Бог як ілюзія» Докінз асвячае мноства праблем, якія адносяцца да рэлігіі і, у прыватнасці, сцвярджае, што верагоднасць існавання якога-небудзь звышнатуральнага творцы вельмі малая, а рэлігійная вера — гэта ілюзія[12]. Падрабязныя адказы на гэту крытыку далi прафесар Оксфардскага ўніверсітэта Алiстэр Макграт i доктар хiмii Універсітэта каралевы Вікторыі ў Велінгтоне Джонатан Сарфацi у шэрагу кніг, сярод якіх «Докінз як ілюзія», «Беспадстащнасць тэорыі эвалюцыі» і «Найвялікшая містыфікацыя. Абвяржэнне поглядаў Докінза на эвалюцыю» (The Greatest Hoax on Earth? Refuting Dawkins on Evolution, 2010[13]).
Біяграфія
Рычард Докінз нарадзіўся ў Найробі, Кенія[14]. Яго бацька, Клінтан Джон Докінз (1915—2010), быў грамадзянскім сельскагаспадарчым чыноўнікам у Брытанскай каланіяльнай службе ў Ньясалэндзе (цяпер Малаві). У Докінза ёсць малодшая сястра. Яго бацька быў прызваны ў якасці Каралеўскага Афрыканскага Стралка падчас другой сусветнай вайны і вярнуўся ў Англію ў 1949 годзе, калі Рычарду было восем гадоў. Яго бацька атрымаў у спадчыну Нортан Парк, які з загараднага маёнка быў пераўтвораны ім у ферму. Яго бацькт цікавіліся натуральнымі навукамі і стараліся адказваць на пытанні Рычарда з выкарыстаннем навуковай тэрміналогіі[15].
Докінз апісвае сваё дзяцінства як тыпова англіканскае[16]. Хаця ён пачаў адчуваць сумненні ў існаванні Бога, калі яму было дзевяць гадоў, на той момант тэлеаганічны аргумент здаваўся яму пераканаўчым і ён працягваў лічыць сябе хрысціянінам. У больш познім юнацтве ён прыйшоў ды высновы, што эвалюцыя з’яўляецца больш поўным і пераканаўчым тлумачэннем складанасці жыцця і перастаў верыць у Бога.
Докінз вывучаў заалогію ў Коледжы Баліал, Оксфард, дзе яго кіраўніком быў уладальнік нобелеўскай прэміі Нікалаас Тінберген. пасля заканчэння коледжа у 1962 годзе ён працягнуў вучыцца пад кіраўніцтвам Тінбергена і да 1966 года атрымаў ступень доктара філасофіі. Тінбенген займаўся даследаванням паводзін жывёл, у прыватнасці інстынкта, абучэння і прыняцця рашэнняў[17]. Работы Докінза таго часу таксама закраналі праблемы прыняцця рашэнняў жывёламі.
З 1967 па 1969 ён быў старэйшым выкладчыкам заалогіі ў Каліфарнійскім ўніверсітэце ў Берклі. У той перыяд студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта былі ўцягнуты ў пратэсты супраць В’етнамскай вайны, і Докінз таксама прыняў удзел у антываенных дэманстрацыях[18]. Ён вярнуўся ў Оксфардскі ўніверсітэт у 1970 годзе, дзе ўанаў пасаду старэйшага выкладчыка, а з 1990 годзе — прафесара заалогіі. У 1995 годзе ён быў прызначаны на пасаду прафесара Сімані, заснаваную Чарльзам Сімані з мэтай папулярызацыі навукі ў якой-небудзь навуковай галіны.
У 2008 годзе Докінз сышоў з пасады прафесара[19].
Асабістае жыццё
16 жніўня 1967 года Докінз ажаніўся з этолагам Мэрыян Стэмп, яны развяліся ў 1984 годзе. У тым жа годзе ён ажаніўся з Іў Барэм. У 1984 годзе у іх нарадзілася дачка Джульета Эма Докінз. Докінз таксама расстаўся з Барэм, у 1999 годзе яна памерла з-за рака[20]. У 1992 годзе ён ажаніўся з Лалай Уорд[21]. З ёй ён пазнаёміўся праз іх агульнага сябра Дугласа Адамса, з якім яна працавала над серыялам Доктар Хто.
Эвалюцыйная біялогія
У сваіх творах Докінз развівае генацэнтрычны погляд на эвалюцыю. Гэту пазіцыю ён апісвае ў сваіх кнігах «Эгаістычны ген» і «Пашыраны фенатып». Як этолаг, які выучае паводзіны жывёл у натуральным адборы, ён прасоўвае ідэю, што ген з’яўляецца ключавой адзінкай адбору ў эвалюцыі.
Докінз скептычна адносіцца да неадаптатыўных працэсаў у эвалюцыі і адбору на ўзроўнях «вышэй» за гены[22]. У асаблівасці ён скептычна адносіцца да мэтазгоднасці ўжывання групавога адбора да разумення феномена альтруізма. На першы погляд такія паводзіны здаюцца эвалюцыйным парадоксам, паколькі яны спалучаюцца з выдаткаваннем каштоўных рэсурсаў і, такім чынам, памяньшаюць прыстасаванасць арганізма. Шмат хто інтэрпрэтаваў гэта як аспект групавога адбора: аобіны абіраюць такую стратэгію паводзін, якая дапамагае выжыць не толькі ім, але і папуляцыі і віду цалкам. Брытанскі біёлаг Уільям Дональд Гамільтан прапанаваў выкарыстоўваць генацэнтрычны падыход для тлумачэння альтруізма — асобіны вядуць сябе так у адносінах да сваіх блізкіх, паколькі тыя валодаюць вялікай колькасцю агульных з німі генаў. Падобным чынам Роберт Трыверс, выкарыстоўвая падыход генацэнтрычнай мадэлі, распрацаваў тэорыю ўзаемнага альтруізма[23], дзе арганізм дзейнічае на карысць іншага арганізма ў чаканні будучай выгады. Докінз папулярызаваў і развіў гэтыя ідэі ў «Эгаістычным гене».
Крытыкі падыхода Докінза мяркуюць, што разглядаць ген як адзінку адбора — асобнага выпадка ў якім асобіна альбо пакідае патомкаў, альбо не — памылкова, паколькі ген лепш падыходзіць для ролі адзінкі эвалюцыі — доўгачасовых змен ў частаце алеляў у папуляцыі[24]. Часта таксама выказваецца меркаванне, што гены не здольны выжыць паасобку, а павінны дзейнічаць узгоднена ў адным арганізме, і, адпаведна, не могуць лічыцца аобнай «адзінкай». У «Пашыраным фенатыпе», Докінз піша, што ў выніку генэтычнай рэкамбінацыі палавога размнажэння з кропкі гледжання асобнага гена ўсе астатнія гены асобіны з’яўляюцца часткай аяроддзя, да якой ён адаптуецца.
Меркаванне аб крэцыянізме
Докінз з’яўляецца значным крытыкам крэацыянізма, рэлігійнага пераканання, што сусвет і адавек былі створаны богам. Ён апісвае пазіцыю младазямельнага крэацыянізма, якія сцвяржаюць, што Зямле ўсяго некалькі тысяч гадоў, як «недарэчную, хлусню, якая звужае розум»[25]. У сваёй кніге «Сляпы гадзіншчык» Докінз крытыкуе аналогію гадзіншчыка, тэлеалагічны аргумент на карысць крэацыянізма, апісаны тэолагам Уільямам Пэйлі у 1802 годзе. Аргумент Пэйлі зводзіцца да таго, што калі гадзіннік занадта складаны, каб узнікнуць выпадкова, то і жывыя істоты, якія з’яўляюцца яшчэ больш складанымі, павінны быць кім-небудь створаны знарок. Пазіцыя Докаінза зводзіцца да таго, што натуральны адбор у поўнай ступені тлумачыць уяўную практычнасць і складанасць біялагічнай разнастайнасці, і нават калі праводзіць аналогію з гадзіншчыкам, то толькі з бяздушным, неразважным і сляпым.
У 1986 годзе ён разам з Мейнардам Смітам прыняў удзел у дэбатах з младазямельнымі крэацыяністамі Эдгарам Эндрусам і Артурам уайлдерам-Смітам. У асноўным жа Докінз слухае трымаецца савета Сцівена Гулда не ўступаць у публічныя дыскусіі з крэацыяністамі, паколькі яны не баяцца быць абвегрнутымі ў спрэчке, для ніх з’яўляецца важнай увага, якую даюць ім падобныя мерапрыемствы.
Докінз таксама з’яўляецца лютым праціўнікам уключэння канцэпцыі разумнай задумы у праграму адукацыі, апісвая яе як «увогуле не навуковую, а рэлігійную спрэчку»[26].
У кніге «Самае грандыёзнае шоў на Зямлі» Докінз робіць спробу абвяржэння крэацыянізма з кропкі гледжання эканомікі, параўноўваючы тэорыі крэацыяністаў з планавай эакномікай, а прынцыпы эвалюцыі — з законамі свабоднага рынка[27]. Адказ на гэту крытыку даў доктар химии Джонатан Сарфацi у шэрагу кніг, сярод якіх «Безгрунтоўнасць тэорыі эвалюцыі» і «Найвялікшая містыфікацыя».
Атэізм і рацыяналізм
Докінз шырока вядомы як атэіст і крытык рэлігіі[28]. Яго часта характэрызуюць як красамоўнага, ваяўнічага рацыяналіста і нават як «галоўнага атэіста Вялікабрытаніі»[29]. У 1996 годзе, калі яго запыталі, аб якой вядомасці ён жадае, як вучонага ці ваяўнічага атэіста, ён адказаў: «Бертран Расэл назваў сябе палкім скептыкам. я б абраў гэта, хаця і цэлю занадта высока»[30].
Докінз лічыць, што разуменне эвалцыі прывяло яго да атэізма[31], і што рэлігія несумясціма з навукай. У кнізе «Сляпы гадзіншчык» ён піша:
|
У эсэ 1991 года «Вірусы розума» ён выказаў меркаванне, што тэорыя мемаў можа дапамагчы ў тлумачэнні феномена рэлігійнай веры і асобных рыс рэлігій, такіх як паняцце аб пакаранні, якое чакае няверуючых. Згодна з Докінзам, вера, не заснаваная на доказах, з’яўляецца адной з галоўных бед у свеце. Докінз вядомы сваім непрыняццем рэлігійнага экстрэмізма, пачынаючы з ісламістскіх тэрарыстаў, і канчаючы хрысціянскімі фундаменталістамі. Акрамя гэтага ён таксама ўступаў у дыскусіі з больш ліберальнымі веруючымі і рэлігійнымі вучонымі, уключаючы Кенэта Мілера і тэолагамі Алістэра МакГрата і Рычарда Харыза. Нягледзячы на гэта, Докінз апісвае сябе як культурнага хрысціяніна[33], і нават, з уласцівым яму пачуццём гумару, прапаноўваў слоган «Атэісты за Ісуса Хрыста»[34].
Докінз асабліва стаў вядомы пасля публікацыі яго кнігі «Бог як ілюзія» у 2006 годзе, продажы якой пераўзышлі ўсе яго папярэднія творы. Шмат хто ўбачыў у гэтым поспехеадзнаку змены культурнага духа эпохі, які супаў з ростам папулярнасці атэістычнай літаратуры. Сярод іншых аб кніге станоўча адазвалісянобелеўскія лаўрэаты Харальд Крота і Джэймс Уотсан, а таксама псіхолаг Сцівен Артур Пінкер[35].
У студзені 2006 года Докінз стаў вядучым дакументальнага фільма «Корань усіх бедаў?», дзе ён звярнуў увагу на адмоўны ўплыў рэлігіі на грамадства. Сам Докінз быў супраць такой назвы, паколькі лічыў, што рэлігія не павінна лічыцца коранем усіх бедаў. Крытыкі адзначылі тое, што у перадачы аддно шмат увагі маргінальным фігурам і экстрэмістам, і што стыль Докінза не спрыяе яго мэце і падобны да падыхода рэлігійных фндаменталістаў больш, чым да халоднага аналітычнага падыхода сапраўднай навукі[36][37]. Докінз абвергнуў гэтыя абвінавачванні, зазначыўшы, што час, які удзяляецца у эфіры памяркоўнай рэлігіі, ужо з’яўляюцца дастаковай супрацьвагай экстрэмістам, якія, прадстаўлены ў перадачы. Ён таксама адзначыў, што погляды, якія ў памяркоўным грамадстве лічацца экстрэмістскімі, у кансерватыўным грамадстве могуць палічыць агульнапрынятымі[38].
У кастрычніку 2008 гоа Докінз афіцыйна падтрымаў Атэістычная рэкламная кампанія на аўтобусах. Праект быў створаны журналісткай The Guardian Эрыян Шэрын пад кіраўніцтвам Брытанскай гуманістычнай асацыяцыі і быў накіраваны на збор сродкаў на размяшчэнне атэістычных слоганаўна аўтобусах Лондана. Першапачаткова ставілася мэта сабраць £ 5500 і Докінз паабяцаў ахвяраваць столькі ж,[39] але кампанія мела вялізарны поспехі ў першыя чатыры дні было сабрана больш за £ 100000. У студзені 2009 года былі запушчаны аўтобусы са слоганам «Верагодней за ўсё, бога няма. Хопіць хвалявацца, атрымлівай асалоду ад жыцця».
У адказ на выказванні, што такія пытанні ляжаць за межамі науукі, Докінз пацікавіўся, якімі ведамі валодаюць тэолагі аб касмалагічных пытаннях, якія недасягальныя для вучоных[40]. Таксама Докінз пісаў, што ёсць істотная розніца паміж верай, якую людзі гатовы абараняць пры дапамозе логікі і доказаў, і верай, якая заснавана толькі на традыцыях, аўтарыцеце і адкравеннях. Як прыклад «правільных» веруючых вучоных ён прывёў Джона Полікхорна і Фрэсіса Колінза, але адзначыў, што іх вера ў асобныя момантыхрысціянскй рэлігіі да гэтага часу выклікае ў яго непаразуменне.
Крытыка
Антырэлігійныя творы Докінза (кніга «Бог як ілюзія» і некалькі дакументальных фільмаў на BBC) шмат разоў падвяргаліся крытыке з боку асобных біёлагаў (К. Міллер, Ф. Коллінз[41], Д. С. Уілсан[42]), багасловаў (А. Макграт, Р. Харыс[43]), філосафаў (А. Платінга[44], Э. Кені[45], Т. Нагель[46], М. Рьюз)[47] і публіцыстаў.
Іншыя вобласці
З’яўляясь прафесарам, які займаецца папулярызацыяй навукі, докінз быў крытыкам псеўданавукі і нетрадыцыйнай медыцыны. У сваёй кніге «Расплятаючы вясёлку» ён разглядае меркаванне Джона Кітса аб тым, што Ньютан, патлумачыўшы вясёлку, прыменьшыў яе прыгажосць, і прыводзіць довады за супрацьлеглае меркаванне. Ён мяркуе, што космас, міліярды гадоў эвалюцыі і мікраскапічныя механізмы біялогіі і спадчыннасці нясуць у сябе больш прыгажосці і цудаў, чым міфы і псеўданавука[48]. Докінз напісаў прадмову для кнігі Джона Даймана «Snake Oil», прысвечанай абвяржэнню нетрадыцыйнай медыцыны, у якім вывеў, што нетрадыцыйная ммедыцына нясе шкоду хаця б тым, што ўводзіць людзей ад больш дзейсных метадаў лячэння і дае людзям няправільныя надзеі[49]. Докінз лічыць, што няма нетрадыцыйнай медыцыны: ёсць толкі медыцына, якая дзейнічае, і якая не[50].
Докінз выказваў занепакоеннасць ростам насельніцтва планеты і пытаннямі перанасялення. У «Эгаістычным гене» ён закранае пытанне росту колькасці насельніцтва, прыводзячы ў прыклад Лацінскую Амерыку, папуляцыя якой на той момант падвойвалася кожныя 40 гадоў. Ён крытыкуе каталіцкі падыхода да планавання сям’і, сцвяржаючы, што ўладары, якія забараняюць кантрацэпцыю і выступаюць за натуральныя метады кантролю насельніцтва, атрымаюць такі метад у выглядзе голада[51].
З’яўляясь прыхільнікам праекта «Вялікія малпы», Докінз напісаў артыкул для кнігі Great Ape Project, рэдактарамі якой былі Паола Кавальеры і Пітэр Сігнер[52].
У дакументальным фільме «Ворагі розума»[53] Докінз разглядае небсяспеку, якую, згодна з яго меркаваннем, нясе адказ ад крытычнага мыслення і ад тлумачэнняў, заснаваных на навуковых доказах. Ён, у прыватнасці, прыводзіць у прыклад астралогію, спірытуалізм, лазаходніцтва, нетрадцыйную медыцыну, гамеапатыю, а таксама расказвае аб тым, як інтэрнэт можа служыць сродкам для распаўсюджвання рэлігійнай нянавісці і канспіралагічных тэорый.
Прадаўжаючы супрацоўніцтва з каналам Channel 4, Докінз прыняў удзел у тэлевезійным навуковым серыяле The Genius of Britain разам з такімі вучонымі, як Сцівен Хокінг, Джэймс Дайсан, Пол Нерс, Джым Аль-Халілі[54]. Серыял быў прысвечаны асноўным навуковым адкрыццям у гісторыі Брытаніі і быў паказаны ў чэрвені 2010 года.
У 2011 годзе Докінз далучыўся да прафесарыята Новага гуманітарнага коледжа, прыватнага ўніверсітэта ў Лондане, заснаванага Энтані Грэйлінгам, які адкрыўся восенню 2012 года[55].
У 2014—2015 гадах удзельнічаў у запісе восьмага студыйнага альбому фінскай метал-групы Nightwish пад назвай Endless Forms Most Beautiful[56].
Узнагароды і прызнанне
Рычард Докінз мае ступень доктара навук (D.Sc.), якая была прысуджана яму ў Оксфардскім універсітэце. Таксама ён мае ганаровыя ступені ўніверсітэтаў Хадэрсфілда, Вестмінстэра, Дарэмскага, універсітэтаў Халла,Антверпена, Абердзіна, Валенсіі, Свабоднага ўніверсітэта Брусэля, Адкрытага ўніверсітэта.
У 1987 годзе за кнігу «Сляпы гадзіншчык» докінз быў удастоены ўзнагароды Каралеўскага літаратурнага таварыства і Літаратурнай узнагароды газеты Los Angeles Times. Таксама быў узнагароджаны срэбным медалем Заалагічнага таварыства Лондана (1989), прэміяй Майкла Фарадэя[57], узнагародай Амерыканскай гуманістычнай асацыяцыі «Гуманіст года» (1996), узнагародай Кістлера (2001) і іншымі ўзнагародамі.
У 2012 годзе вучоныя, якія вывучаюць рыб у Шры-Ланке, прапанавалі назваць у гонар Докінза новы род Dawkinsia(англ.) бел.[58].
У гонар Рычарда Докінза названы астэроід (8331) Докінз.
У 2013 годзе Рычард Докінз быў прызнаны брытанскім часопісам Prospect галоўным інтэлектуалам сусветнага ўзроўня[59].
Гл. таксама
- Докінз як ілюзія
- Паўднёвы парк — Наперад, Бог, наперад
- Паходжанне відаў
- Эвалюцыя
- Эвалюцыйнае вучэнне
- Атэізм
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France Record #118988507 // BnF catalogue général — Paris: BnF.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120434059 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- 1 2 3 http://observer.guardian.co.uk/comment/story/0,6903,1268687,00.html Праверана 26 сакавіка 2015.
- ↑ http://www.nytimes.com/2006/12/17/weekinreview/17kennedy.html?em&ex=1166418000&en=49d19a68cb09e250&ei=5087
- ↑ LIBRIS — 2017. Праверана 24 жніўня 2018.
- 1 2 Lundy D. R. The Peerage
- ↑ http://solo.bodleian.ox.ac.uk/OXVU1:LSCOP_OX:oxfaleph020515491
- ↑ Ridley, Mark (2007). Richard Dawkins^ how a Sciencist Changed the Way We Think : Reflektions by Sciencists, Writers, andPhilosofers. Oxford University Press. p. 228. ISBN 0-19-921466-2. http://books.google.com/books?id=gPL7LqY8NSsC. , Extract of page 228
- ↑ Emeritus and Honorary Fellows Архівавана 5 сакавіка 2012. of New College, Oxford
- ↑ Previous holders of The Simonyi Profesorship (нявызн.). The University of Oxford. Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2012.
- ↑ Dawkins, Richard (2006). The God Delusion. Transworld Publisher. p. 5.
- ↑ The Greatest Hoax on Earth? Refuting Dawkins on Evolution, 2010, Creation Book Publishers ISBN 1-921643-06-4 (Даступна ў перакладзе на рускую мову: Величайшая Мистификация: Опровержение взглядов Докинза на эволюцию, ISBN 978-966-491-171-6) Архівавана 25 сакавіка 2019.
- ↑ Richard Dawkins: Durriculum vitae (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2008. Праверана 23 студзеня 2016.
- ↑ richard Dawkins: The foibles of faith (нявызн.) (недаступная спасылка). BBC News (12 кастрычніка 2001). Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2012. Праверана 23 студзеня 2016.
- ↑ ThirdWay (нявызн.).
- ↑ Rewolutionary Evolutionst (нявызн.). Wired. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012.
- ↑ Richard Dawkins. ‘Beilief’ interview (нявызн.) (недаступная спасылка). BBC (22 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2018. Праверана 23 студзеня 2016.
- ↑ Harry Potter fails to cast spell over Professor Richard Dawkins (нявызн.) (недаступная спасылка). The Telegraph (24 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 23 студзеня 2016.
- ↑ THE DIARY: there are happy and sad songs to be sung (нявызн.) (21 сакавіка 1999). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2012.
- ↑ doctor Zoo (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2012. Праверана 23 студзеня 2016.
- ↑ Докінз, Рычард (1999). Пашыраны фенатып. Oxfordshire: Oxford University Press. стар. 4
- ↑ Роберт Трыверс (1972). “The evolution of reciprocal altruism”. quarerly Review of Biology. doi:10.1081/E-ELIS3-120044418.
- ↑ Эрнст Майр (2000), Што ёсць эвалюцыя. Basic Books
- ↑ A sciencist’s view (нявызн.). The Guardian (9 сакавіка 2002). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 24 студзеня 2016.
- ↑ One side can be wrong (нявызн.) (1 верасня 2015). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 24 студзеня 2016.
- ↑ Ричард Докинз. «Самое грандиозное шоу на Земле»(недаступная спасылка), журнал «Эсквайр», 2012 г.
- ↑ Bass, Thomas A. (1994). Reinventing the vfuture: Conversations with the World’s Leading Sciencist. Addison Wesley. p. 118. https://books.google.ru/books?id=yRZYc-PLz1oC&printsec=frontcover&h1=ru&source=gbs_ge_summary_r&cad=0#v=onepage&q&f=false. (недаступная спасылка)
- ↑ [http;//www.ft.com/cms/s/0/d29981c6-c1c6-11df-9d90-00144feab49a.html tieless guys should get knotted pronto] // Financial Times
- ↑ Richard Dawkins: You Ask The Questions Special (нявызн.). The Independent (4 снежня 2006). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 30 студзеня 2016.
- ↑ [url://http://www.beliefnet.com/News/science-Religion/2005/110The-Problem-with-God-Interwew-with-Richard-Dawkins.aspx?p=2 The Problem with God: interview with Richard Dawkins] (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 19 студзеня 2022.
- ↑ Докінз, Рычард (1986). Сляпы гадзіншчык. New York: Norton. p. 6. ISBN 0-393-31570-3.
- ↑ Dawkins: I’m a cultural Christian (нявызн.). BBC News (10 снежня 2007). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 30 студзеня 2016.
- ↑ Atheist for Jesus (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 30 студзеня 2016.
- ↑ The God Delusion (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 30 студзеня 2016.
- ↑ Howard Jakobson: Nothing like an unimaginative sciencist to get non-believers running back to God (нявызн.). Independent (21 студзеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 30 студзеня 2016.
- ↑ What a lazy way to argue against God (нявызн.).(недаступная спасылка)
- ↑ Diary - Richard Dawkins (нявызн.). New Statesman (30 студзеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 30 студзеня 2016.
- ↑ All aboard the atheist bus campaign (нявызн.). Guardian (21 кастрычніка 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 30 студзеня 2016.
- ↑ When Religion Steps on Science’s Turf (нявызн.).
- ↑ God vs. Science (нявызн.) (недаступная спасылка). Time (5 лістапада 2006). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 28 лютага 2016.
- ↑ Skeptic.com^ eskeptic - why Richard Dawkins is Wrong about Religion (нявызн.) (недаступная спасылка) (4 ліпеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2012. Праверана 28 лютага 2016.
- ↑ Dawkins, Richard. The Root of All Evil? (нявызн.) (2006). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012.
- ↑ alvin Plantinga. The Dawkins confusion - Naturalism ad absurdum (нявызн.). Books & Culture, a christian Rewiew (2007). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 28 лютага 2016.
- ↑ Kenny, Anthony (July 2007). “Knowledge, Belief, and Faith”. Philosophy 82 (03): 381-397. doi:10.1017/S0031819107000010.
- ↑ Nagel, Thomas. The Fear of Religion (нявызн.), The New Republic .(недаступная спасылка)
- ↑ Michael ruse. Richard Dawkins The God Delusion (нявызн.) (недаступная спасылка). Chikago Journals (December 2007). Архівавана з першакрыніцы 26 кастрычніка 2013. Праверана 28 лютага 2016.
- ↑ Докінз Р. Расплятаючы вясёлку = Unweawing the Rainbow. — Penguin, 1998. — P. 4-7. — ISBN 0-618-05673-4.
- ↑ Дайманд Д. Snake Oil and Other Preoccupations. — Vintage, 2001. — ISBN 0-099-42833-4.
- ↑ Докінз Р. Служка дзябла = A Devil’s Chaplain. — Houghton Mifflin, 2003. — P. 58. — ISBN 0-618-33540-4.
- ↑ Докінз Р. Эгаістычны ген = The Selfish Gene. — 2. — Oxford university Press, 1989. — P. 213. — ISBN 0-19-286092-5.
- ↑ The Great Ape Project: Equalithy beyond humanity / edited by Paola Cavalieri and Peter Singer. — Fourth Estate, 1993. — ISBN 0-312-11818-X.
- ↑ The enemies of Reason (нявызн.). // Channel 4. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 6 лютага 2016.
- ↑ Genius of Britain (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 7 лютага 2016.
- ↑ В Лондоне появился конкурент Оксфорда и Кембриджа (нявызн.). lenta.ru. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012.
- ↑ nightwish - Reveal New album title, cover Art and more(англ.) . // Matal Storm (22 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2014. Праверана 7 лютага 2016.
- ↑ Profesor richard Dawkins (нявызн.). // The Simonyi Professorship. Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2012. Праверана 7 лютага 2016.
- ↑ Sri Lancans name new type of fich after Richard Dawkins (нявызн.). // The Telegraf (16 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 27 снежня 2012. Праверана 7 лютага 2016.
- ↑ Dawkins Named World’s Top Thinker (нявызн.). // Prospect magazine (24 красавіка 2013).
Літаратура
- Гирц А. Новые атеистические подходы в когнитивной науке о религии // Государство, религия, Церковь в России и за рубежом. — М.: РАНХиГС, 2013. — С. 77-109.
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Р. Докінза.
- Фонд Рычарда Докінза(недаступная спасылка).
- Рускамоўны партал аб Р. Докінзе.
- Артыкулы Р. Докинза у біблиятэке часопіса «Скепсис»(недаступная спасылка).
- Dawkins R. Growning up en ethology Архівавана 4 снежня 2013. (англ.) , аўтабіяграфічны артыкул