Рэй Брэдберы
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Брэдберы.
Рэ́йманд Ду́глас «Рэй» Брэ́дберы (англ.: Raymond Douglas “Ray” Bradbury; 22 жніўня 1920, Уакіган, Ілінойс, ЗША — 5 чэрвеня 2012, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША) — выбітны амерыканскі пісьменнік-фантаст. Крытыкі далучаюць некаторыя яго творы да магічнага рэалізму. Атрымаў сусветную вядомасць пасля публікацыі аповесці «451° па Фарэнгейту».
Біяграфічныя звесткі
Рэй Брэдберы нарадзіўся ў 1920 годзе ў горадзе Уакіган (штат Ілінойс). У 1934 годзе сям’я пераехала ў Лос-Анджэлес, дзе Рэй скончыў сярэднюю школу, аднак вышэйшай адукацыі ён так і не атрымаў. Пра прафесію пісьменніка ён пачаў марыць яшчэ ў дзяцінстве, першымі творамі сталі невялікія апавяданні, на якія яго натхнілі коміксы. Друкавацца пачаў у 1938 годзе. Першы поспех яму прынеслі «Марсіянскія хронікі», выдадзеныя ў 1950 годзе[11][12].
Творчасць
Першы зборнік фантастычных апавяданняў «Змрочны карнавал» (1947). Аўтар рамана-антыўтопіі «451° па Фарэнгейту» (1953), філасофска-прыгодніцкага рамана-прытчы «Набліжаецца бяда» (1962), дэтэктыва-стылізацыі пад прозу Д. Хэмета і Р. Чандлера «Смерць — лёс адзінокіх» (1985), рамана «Могільнік лунацікаў» (1990), прасякнугага міфалагічнымі матывамі, аўтабіяграфічнай аповесці «Віно з дзьмухаўцоў» (1957), зборнікаў апавяданняў «Размаляваны чалавек» (1951), «Залатыя яблыкі Сонца» (1953), «Сродак ад меланхоліі» (1959), «Глыбока за поўнач» (1976) і інш., цыкла апавяданняў «Марсіянскія хронікі» (1950), п’ес, кніг для дзяцей, радыё-, тэле- і кінасцэнарыяў.
«451 градус па Фарэнгейту» быў упершыню апублікаваны ў часопісе «Плэйбой» і адразу зрабіў Брэдберы славутым. У «Фарэнгейце» ён паспрабаваў давесці да максімальнай хуткасці тое паскарэнне жыцця, якое назіраў у ЗША ў 1950-я. Людзі перастаюць чытаць, не маюць часу спыніцца і задумацца, становяцца рабамі тэлебачання, рабамі забаваў. Жыццё зводзіцца да працы і забаваў пасля яе — і ўрэшце грамадства (само, без умяшальніцтва ўлады) прыходзіць да думкі пра шкоднасць кніг — крыніцы незразумелай і супярэчлівай інфармацыі. А таксама пра небяспеку тых, хто іх чытае[13].
Асноўныя тэмы твораў Рэя Брэдберы — небяспека механізаіцыі і рабатызацыі грамадства, рост бездухоўнасці і ўніфікацыі людзей; суаднесенасць рэальна-зямнога і касмічнага, часу і гісторыі, вайны і міру[14].
Прэміі і ўзнагароды
Рэй Брэдберы атрымаў мноства літаратурных прэмій, у прыватнасці, прэмію «Нэб’юла» і прэмію Х’юга, якая ўручаецца за літаратурныя дасягненні ў галіне навуковай фантастыкі. У 2000 годзе пісьменнік быў узнагароджаны медалём Нацыянальнай кніжнай прэміі за «вялікі ўнёсак ва ўсе жанры літаратуры»[12].
Пераклады на беларускую мову
- Дзіцячы пакой(недаступная спасылка) (пераклад: Паліна Маслякова)
- Пра вандроўкі вечныя і пра Зямлю (пераклад: Сяргей Міхальчук)
- Кавалак дрэва (Пераклад: Марына Кандрусевіч)
- Нічога новага, альбо Што забіла сабаку? (пераклад: Вольга Караткевіч)
- Сам-насам(недаступная спасылка) Новы Час (пераклад Х.)
- Усмешка (пераклад: Надзея Кандрусевіч)
- Яго пумпернікель (пераклад: Надзея Кандрусевіч)
Зноскі
- 1 2 Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 9.
- 1 2 Ray Bradbury // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ray Bradbury / пад рэд. C. Evans — London, Thailand: 1855. — 622719 экз. — ISSN 0307-1235; 0307-269X; 1477-3805 Праверана 12 лютага 2020.
- ↑ http://www.telegraph.co.uk/news/obituaries/culture-obituaries/books-obituaries/9314662/Ray-Bradbury.html
- ↑ Science fiction author Ray Bradbury dies — 1996. Праверана 13 чэрвеня 2012.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Ray Bradbury // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 лютага 2020.
- ↑ http://www.knerger.de/html/bradburyschriftsteller_104.html
- ↑ LIBRIS — 2017. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ geni.com — 2006. — 175000000 экз.
- ↑ (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
- ↑ lenta.ru
- 1 2 prajdzisvet.org
- ↑ nashaniva.by
- ↑ БЭ, т. 3
Літаратура
- Лявонава Е. Брэдберы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.